Пракуратара разбіраецца з фіктыўнымі працаўладкаваннямі на Гродзеншчыне

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што на Гродзеншчыне перавыканалі план па працаўладкаванні - нібыта працу знайшлі 5 272 асобам. Пракуратура ж, правёўшы праверку, высветліла, што працоўныя месцы ствараліся фіктыўна.

«Арганізацыі адлюстроўвалі ў статыстычных справаздачах звесткі аб стварэнні дадатковых працоўных месцаў, якія ў рэчаіснасці не звязаныя з новымі вытворчасцямі і прадпрыемствамі. Яны выконвалі даведзеныя паказчыкі фармальнымі спосабамі,» — паведамляе Генпракуратура РБ.

Да прыкладу, у Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі на 5 дадаткова уведзеных працоўных месцаў перавялі людзей з гэтай жа арганізацыі. У Слоніме падобная сітуацыя.

У яслях-садзе ў Навагрудку і КСУП «Пархімаўцы» Бераставіцкага раёна на 2 сумешчаныя пасады прынялі аднаго чалавека.

Фіктыўна выконвалі паказчыкі таксама ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага і Ашмянскага раёнаў, СКУП"Волпа" Ваўкавыскага раёна, філіяле «Смаргонская птушкафабрыка», ААТ «Лідахлебапрадукт». Там уладкавалі людзей на часовыя работы «у сувязі з вытворчай неабходнасцю».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024