Горад

Фотафакт: На Новым мосце дзірку залаталі, але з’явіліся праблемы з парэнчамі

Пасля публікацыі навіны, што на Новым мосце дзіркі палохаюць раварыстаў, гарадскія службы аператыўна адрамантавалі пашкоджанае месца. Нават доўгія выходныя не зашкодзілі. Праўда, рашэнне адной праблемы не адмяняе ўзнікнення іншай. Праз моцныя вятры на канструкцыі маста пачынаюць адвальвацца парэнчы.


Частка парэнчаў, якая павісла над Нёманам, небяспекі амаль не нясе, але вельмі кідаецца ў вочы, калі пешаходы перасякаюць мост.

Вядома, што мост, які ў Гродне называюць «Новым», быў пабудаваны ў 1971-м годзе і з таго часу ні разу сур’ёзна не рамантаваўся

На фоне праблемаў з пуцяпровадам на трасе М10 ў раёне Лунінца, у каторага палопаліся апоры, і з правісшым мастом праз Прыпяць у Жыткавічскім раёне, гэта дробязь. Але ці варта чакаць аж да такіх разбурэнняў?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024