Горад

Літоўскія велатурысты прыехалі ў Гродна па слядах «Нацыянальнай экспедыцыі па Нёмане»

З 28 па 30 красавіка ў Гродна прыязджала група літоўскіх велатурыстаў, якая вырашыла наведаць беларускі горад пасля прагляду спецыяльнай праграмы на мясцовым тэлебачанні - «Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане». За два дні турысты паўтарылі частку шляху экспедыцыі на роварах, а таксама пазнаёміліся з гродзенцамі і з мясцовымі славутасцямі.

Яшчэ ў 2016 годзе літоўскія біёлагі, гісторыкі, натуралісты і іншыя спецыялісты, сумесна з вядучым тэлеканалам Літвы — LRT, здымалі ў Гродне праграму пад назвай «Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане». Тады здымачная група правяла ў беларускім горадзе амаль тры дні і за гэты час яна паспела пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі ды бліжэй пазнаць культуру Беларусі. Усё гэта праз год паказалі па літоўскім тэлебачанні.

«Пасля выпуску нашай праграмы не проста павялічыцца паток турыстаў з Літвы ў Гродна, а літаральна літоўцы рынуць сюды, бо наша перадача ў мінулым тэлевізійным сезоне была самай папулярнай на літоўскім тэлебачанні», — казаў ў 2016 годзе прадзюсар праекта Эдмундас Якілайціс.

«Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане» ў Гродне (2016 г.)
Так і адбылося — апошнія два гады самы вялікі паток турыстаў у Гродне менавіта з Літвы. Літоўцы лічаць, што гэтаму паспрыяла і праграма па тэлебачанню.

Тут ёсць на што паглядзець

Група велатурыстаў з шасці чалавек, якая вырашыла часткова паўтарыць шлях экспедыцыі, прыехала ў Гродна 28 красавіка з трох гарадоў Літвы: Кедайняя, Панявежыса і Біржая.

«Мы глядзелі перадачу, як наша літоўская экспедыцыя пабывала ў Гродне. Гэтаму гораду яны прысвяцілі два дні здымак, — распавядае турыстка Віда. — Гатовая перадача спадабался многім. Мы таксама зацікавіліся горадам Гродна і прыехалі сюды. Тут ёсць на што паглядзець. Наша група складаецца з прадстаўнікоў трох гарадоў і ўсе разам мы даехалі да Друскінінкая на машынах, а пасля пераселі на ровары і імгненна праз мяжу адправіліся ў Гродна».

Ёсць праблемы з веларухам

Перад прыездам у Гродна турысты яшчэ раз паглядзелі перадачу з экспедыцыі, а пасля раздрукавалі сабе матэрыял з мапамі.

«Ведаеце, агульная гісторыя нас аб’ядноўвае. Мы калі перасеклі мяжу і ехалі ў Гродна, то многія людзі нас віталі і запрашалі да сябе. У Еўропе, на захадзе, такога не сустрэнеш. У цэлым у Гродна нам спадабалася, вось толькі з жыллём крыху не пашанцавала — апартаменты, якія мы замовілі апынуліся ў розных частках горада. Пакуль знайшлі гэта жыллё, то патрацілі шмат часу. Ну і хацелася, каб Гродна быў больш прыстасаваны да веларуху. Спадзяемся, калі мы вернемся сюды зноў, то умовы для велатурыстаў будуць лепей».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024