Здароўе і спорт

Ёсць праблемы: у «Нёмана» першая параза ў чэмпіянаце

Футбалісты «Нёмана» на сваім полі ў суботу 28 красавіка пацярпелі першую паразу ў чэмпіянаце. Гродзенцы прапусцілі ад мінскага «Дынама» два безадказных мячы.

Госці адкрылі лік на 23-й хвіліне: Хвашчынскі пасля навеса ўдала прабіў галавой і Жураў не змог выцягнуць гэты мяч. Падвоілі сваю перавагу мінчане ў самым канцы другога тайма — на 89-й хвіліне, калі Нікаліч далёкім ударам адправіў мяч пад перакладзіну варот «Нёмана».

Былі добрыя моманты ў матчы і ў гаспадароў, праўда рэалізацыя пакідала жадаць лепшага. Але варта адзначыць, што гродзенская дружына зараз мае вялікія праблемы са складам, многія гульцы траўміраваныя.

«Нёман» — «Дынама-Мiнск" — 0:2

Ігар Кавалевіч пасля матчу: Не забіваеш ты — забіваюць табе. Мы на старце матчу стварылі добрыя моманты, але не рэалізавалі іх. Затым прапусцілі гол. Думалі, што выратуем гульню, але ёсць у нас некаторыя праблемы. Новая цалкам цэнтральная вось. Гулялі з адным з лідэраў чэмпіянату. Папракнуць хлопцаў у адсутнасці самааддачы я не магу. Тыя хлопцы, што выйшлі - паказалі ўсё, на што яны здольныя. Не хапіла дзесьці майстэрства, дзесьці шанцавання.

Пасля пяці тураў «Нёман» размясціўся на 9-м месцы з 6 ачкамі ў актыве.

Наступны тур у чэмпіянаце «Нёман» правядзе 5 мая ў Гарадзеі, дзе будзе сустракацца з мясцовай камандай. А ў сераду 2 мая гродзенцы правядуць у Гродне другі матч Кубка Беларусі супраць БАТЭ. Нагадаем, першы матч завяршыўся перамогай барысаўчан з лікам 2:0.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024