Горад

Фотафакт: дзіркі на Новым мосце палохаюць раварыстаў

Трывогу забіла гродзенская раварыстка Вольга ў пятніцу, 27 красавіка. Перасякаючы Новы мост, яна натыкнулася на адтуліну, праз якую была бачная зямля. Дзірка знаходзіцца амаль на выездзе у бок Пышкоў, як ехаць са школы алімпійскага рэзерву.

Вольга кажа, што адтуліна на мосце памерам прыкладна 30×40 см.

«Саму дзірку я не вымярала, бо спяшалася на працу. Але раварыст на хуткасці лёгка ўляціць у тую дзірку, ды навярнуцца можа, — распавядае раварыстка. — Там пастаянна нешта адвальваецца, як кажуць камунальнікі. Проста раней то з-пад моста было, а тут ужо да саміх ходнікаў дайшло. Як яшчэ палатно дарогі не правальваецца? Загадка. Дзірка можа не самая вялікая, але мост страсае нават ад невялікай грузавой машыны. Пакуль я рабіла фоты, праехала некалькі машын, дык страшна стаяць было побач».

Вядома, што мост, які ў Гродне называюць «Новым», быў пабудаваны ў 1971-м годзе і з таго часу ні разу сур’ёзна не рамантаваўся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024