На Аўгустоўскім канале ўладкуюць новы веламаршрут за 200 тысяч еўра

У мінулым годзе на Аўгустоўскім канале праклалі каля 60−70 кіламетраў новых роварных маршрутаў. У гэтым годзе тут рэалізуюць міжнародны велапроект, на які выдзеляць каля 200 тысяч еўра. Маршрут «Август Вело» стане працягам міжнароднага веламаршрута GREEN VELO і далучыць да яго Гарадзеншчыну.

— Праект рэалізуецца разам з палякамі. «Август вело» злучыць пункт пропуску «Лясная — Рудаўка» і Гродна. Ён пройдзе па цікавых турыстычных месцах, а таксама праз такія населеныя пункты, як Сапоцкін, Радзівілкі і іншыя, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

У межах стварэння маршруту плануюць абсталяваць пункт пракату ў Сапоцкіне, сучасныя пункты абслугоўвання ровараў. Сам маршрут будзе прамаркіраваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам. Ён будзе сертыфікаваны і стане часткай сеткі еўрапейскіх веламаршрутаў. Для рэалізацыі праекта беларускі бок атрымае каля 200 тысяч еўра.

[irp posts="58 861″ name="На Аўгустоўскім канале з’явяцца дзве яхты, рэстаранны комплекс і арэнда маторнай лодкі"]

Па праектах трансгранічнага супрацоўніцтва запланавана рэканструкцыя больш за 20 кіламетраў дарог у раёне Аўгустоўскага канала. Там таксама з’явяцца веласіпедныя дарожкі. У Лідзе плануюць пракласці роварную дарожку працягласцю каля 12 кіламетраў - таксама пры падтрымцы ПРААН. Яна павінна адкрыцца да дня горада Ліды.

— Цікавасць людзей да веларуху сёння велізарная, але пакуль адстае інфраструктура, — справядліва адзначыў Алег Андрэйчык. — Аднак цяпер мы шмат робім. Сёння ў вобласці больш за 300 кіламетраў роварных маршрутаў, павялічваецца працягласць веладарожак.

Таксама прапрацоўваюць пытанне ўстаноўкі ў Гродне стацыянарных пунктаў пракату ровараў, якія ёсць у краінах Еўропы. Скарыстацца роварам змогуць усе ахвотныя, на месцы аплаціўшы пракат.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024