Горад

З Гродна стартаваў 6-дзённы велапрабег у падтрымку ўстойлівага развіцця

Каля сотні раварыстаў з Гродна 24 красавіка стартавалі ў штогадовым валанцёрскім велапрабегу Bike4SDGs у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця. Удзельнікі, да якіх па дарозе будуць далучацца новыя валанцёры, за шэсць дзён праедуць 400 км і фінішуюць у цэнтры Белавежскай пушчы.

Стартаваў велапрабег у Гродне з плошчы Савецкай. Удзельнікі, гэта школьнікі, студэнты, прадстаўнікі ўлады і розных арганізацый горада. Усяго аматарам ровараў трэба будзе праехаць каля 300 км.

Для чаго праводзяць Bike4SDGs?

Велапрабег Bike4SDGs мае паказаць важную ролю партнёрства паміж урадавымі і недзяржаўнымі арганізацыямі, прыватным бізнесам, міжнароднымі і мясцовымі супольнасцямі ў дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. Арганізатары акцыі таксама імкнуцца звярнуць увагу на ўцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства, на важную ролю лясоў для захавання разнастайнасці, клімату і сацыяльна-эканамічнага развіцця мясцовых супольнасцяў.

Па ходзе маршруту ўдзельнікі будуць сустракацца з мясцовымі ўладамі, няўрадавымі арганізацыямі і людзьмі з інваліднасцю, каб прапанаваць канкрэтныя практычныя крокі па больш актыўным прасоўванні грамадства роўных магчымасцяў.

У межах акцыі ўдзельнікі таксама сустрэнуцца з мясцовымі прадпрымальнікамі - уладальнікамі аграсядзібаў, рамеснікамі, леснікамі і жыхарамі невялікіх белавежскіх вёсачак, з якімі абмяркуюць перавагі ўстойлівага кіравання лясамі і развіццё ляснога турызму ў Беларусі.

Прыемным дадаткам да маршрута стане пешаходная прагулка 29 красавіка па Белавежскай пушчы.

Як далучыцца?

У фінальны дзень велапрабегу Bike4SDGs арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца на дыстанцыі 21 км па самых прыгожых месцах Белавежскай пушчы. Маршрут пройдзе па асфальтаванай дарозе і будзе даступны для людзей усіх узростаў і фізічных магчымасцяў, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. На фінішы на Царскай Паляне ўсіх чакае цёплы прыём, памятныя медалі і стравы палявой кухні.

Тым, у каго ёсць вопыт кіравання каноэ, Bike4SDGs прапануе даследаваць наваколлі пушчы па водным маршруце дыстанцыяй 10 км уніз па рацэ Лясная.

Завершыцца мерапрыемства ў 18:00 кірмашом Мэтаў устойлівага развіцця і лясным канцэртам на Царскай Паляне ў Белавежскай пушчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024