Як у Гродне будуць адзначаць Міжнародны дзень танца? Глядзі праграму

З нагоды Міжнароднага дня танца, які адзначаюць 29 красавіка, у Гродне пройдзе шэраг мерапрыемстваў, кожнае з якіх звязана з танцам. Так, цягам выхадных, гродзенцаў запрашаюць на майстар-класы па танцавальнай медытацыі, танцавальны шпацыр па гарадской прасторы, конкурс «Свае танцы» і перформанс.

Праграма:

Семінар па танцавальнай медытацыі

Падчас семінара з вядучай Варварай Барсуковай можна будзе акунуцца ў свет вольнага танца і спантаных рухаў. Практыка медытацыі ў танцы адкрые шлях да невычэрпнай крыніцай энергіі і радасці, схаваныя ў нашым целе. Рух дае нам асаблівую энергію і праз цела мы можам вырашыць шмат актуальных жыццёвых задач.

Калі: 28 красавіка: 18.30 — 20.30, 29 красавіка: 11.00 — 14.00
Дзе: прастора ДОМ46, Лялевеля 46, белая зала

На семінары абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне +375 29 2 840 775 (Маргарыта).

14.00−15.45 — Dance-walking (танцавальны шпацыр)

Ідэя dance-walking была прыдумана журналістам Бэнам Ааронам у Нью-Ёрку, з 2015 г. праводзіцца ў Маскве, Мінску, Віцебску. У Гродне будзе праводзіцца ўпершыню. Рух пачнецца з прасторы ДОМ46, далей над Нёманам, каля Драмтэатра, на вуліцы Замкавай, у Каложскім парку і праз маляўнічы раён Новы Свет да вуліцы Віленскай, закончыцца шпацыр на плошчы Леніна.
Плэйліст прыгатуе спецыяльна да мерапрыемства Dj Cyrax. Таму з сабой можна браць плэер і навушнікі.

16.00 — 19.00 — Танцавальны конкурс-сустрэча «СВАЕ ТАНЦЫ»

Умовамі прадугледжаны ўдзел у 3 турах. Першы — самапрэзентацыя. Удзельнікі павінны прыдумаць свой танцавальны нумар (да 1 хвіліны), самастойна выбраць музыку, вобраз, касцюмы. У другім туры трэба будзе імправізаваць, рухаючыся пад прапанаваную музыку. Трэці тур — імправізацыя з партнёрам у пэўнай задачы.

Удзельнікі будуць падзелены па ўзроставых групах. Партнёр вызначаецца з дапамогай лёсавання.

Дзе: «Свабодная Студыя», вул. Маставая, 31, 3 паверх
Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку онлайн.
Уваход для ўдзельнікаў: 2 руб. + 1 бясплатны праход для суправаджальніка.
Уваход для гледачоў: 3 руб.

20.00 — 20.40 — перформанс «Жыў адзін рыжы чалавек»

Структураваная імправізацыя на твор Данііла Хармса «Жыў быў адзін рыжы чалавек». Для ўдзелу ў перформансе сабраны лепшыя танцоры Гродна, акцёры тэатра лялек і студэнты каледжа мастацтваў.
Ініцыятары: Дар’я Іванова і Яўгенія Рамановіч

Дзе: Творчая прастора ДОМ46, вул. Лялевеля, 46 (Чорная зала)
Уваход: 4−10 руб

21.00 — Вечарына

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляецца творчая прастора «ДОМ46», «Свабодная студыя», фатограф Ксенія Трафімавіч, цэнтр танца і пластыкі «DAT», фотацэнтра «МЕГА».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024