Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 13:49

$ 100 тысяч — у балота, або Як каля Гродна не з’явіўся музей сельгастэхнікі

Месца, дзе мусіў паўстаць Музей сельскагаспадарчай тэхнікі пад Гродна

На месцы музею сельскагаспадарчай тэхнікі каля Гродна — зарослыя бетонныя блокі, залітыя пад подыумы. Ідэя тагачаснага кіраўніка Гродзеншчыны Сямёна Шапіры ператварылася ў марнатраўства.

Непадалёк ад агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» увагу на сябе звяртаюць доўгія шэрагі бетонных умацаванняў, падобных да нейкай вайсковай забудовы. Яны бачныя толькі таму, што на пачатку вясны не паспелі зарасці кустоўем і зацягнуцца балотам, піша БЕЛСАТ.

Што гэта? Нейкі вайсковы праект часоў Другой сусветнай або след НЛА? Аднак містыцызм развеяў яскравы жоўны знак побач з аб’ектам. «Асцярожна! Небяспечная зона» і крыху вышэй пашпарт: «Музей техники учреждения культуры Гродненский Государственный историко-археологический музей».

Як указана на пашпарце аб’екта, будаўніцтва пачалося 30 кастрычніка 2013 года, пяць гадоў назад. Дата заканчэння будаўніцтва не пазначаная.

Тут меўся быць музей пад адкрытым небам

Закінуты «Музей сельскагаспадарчай тэхнікі» пад Гродна
Пра музей сельскагаспадарчай тэхнікі актыўна пісалі многія СМІ. Пачалі інфармаваць яшчэ ў 2012-м годзе, а потым у лістападзе 2013 года паведамлялася пра пачатак будаўніцтва. У некаторых артыкулах з гонарам падкрэслівалася, што зрабіць музей прыдумаў сам тагачасны кіраўнік Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра.

Архітэктурны праект будучага музея тэхнікі, які публікаваўся ў СМІ

Пляцоўка для музею памерам у 22 гектары знаходзіца на забалочанай плошчы, таму працы пачаліся з водапаніжэння. Музей павінен быў быць філіялам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Паўстаў архітэктурны праект, які прадугледжваў узвядзенне адміністратыўнага корпуса будучага музея, уладкаванне адкрытых экспазіцыйных пляцовак, падстрэшкаў для малых прадметаў. У адміністрацыйным будынку павінны былі размесцяцца касы і зона адпачынку, а ў самым музеі планавалася паставіць тэхніку, якая выкарыстоўвалася раней у розных галінах народнай гаспадаркі.

Рарытэтную сельскагаспадарчую тэхніку збіралі па ўсёй краіне. Павінна была паўстаць маштабная экспазіцыя старых камбайнаў, трактараў, аўтамабіляў. Пасля пісалі, што знойдзена 17 старых аўтобусаў і тралейбусаў, а таксама чатыры трамваі. Абвесцілі збор фурманак і вазоў на драўляным ходзе, конных касілак, малацілак, церабілак для льну. Абяцалі шмат. Разынкамі павінны былі стаць матацыкл, як у фільме «Аперацыя Ы» і нават першы айчыны МАЗ. А самымі цікавымі экспанатамі - «Палутарка» 1933 года і стогадовыя трактары.0

Дык куды пайшлі грошы?

Як паведамляла БЕЛТА, праект фінансаваўся з мясцовага бюджэту і ўжо тады, у лістападзе 2013 года, было асвоена больш за 1 мільярд беларускіх рублёў. У лістападзе 2013 года долар каштаваў 9250 рублёў, вось і атрымліваецца — 108 тысяч далараў пайшлі «ў нікуды». Або кудысьці?

На музей усе разам забыліся, калі Сямёна Шапіру запрасілі кіраваць Мінскім аблвыканкамам. У маі 2017 года чыноўнік заняў яшчэ і пасаду кіраўніка Федэрацыі хакея. А бетонныя падмуркі закінутага музею за пяць гадоў зацягнуліся балотам.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: