Навіны

Ёсць веласцежкі і паасобны збор смецця. Прадстаўнікі «Europe on Track» ацанілі экапрыязнасць Гродна

Экалогія і змяненне клімату — сёлетняя тэма ў амбасадараў праекта «Europe on Track», якія 19 і 20 красавіка наведалі Гродна. Замежнікі правялі дыскусіі і воркошопы з мясцовымі студэнтамі і школьнікамі.

«Europe on Track» гэта моладзевы праект, у рамках якога дзевяць маладых людзей, падзяліўшыся на тры каманды, праязджаюць усю Еўропу за адзін месяц. Гродна ўпершыню трапіў у маршрут праекта ў 2017 годзе. Сёлета ў горад таксама прыехала каманда з трох чалавек: Алеанор з Бельгіі, Мары са Швейцарыі і Івета з Балгарыі. Усе члены каманды з’яўляюцца маладымі лідарамі, экалагічнымі актывістамі, падарожнікамі, а таксама вопытнымі спікерамі. Гродна для іх — завяршальны пункт падарожжа.

Па шляху перамяшчэння па Еўропе ўдзельнікі бяруць інтэрв'ю, праводзяць апытанні, вядуць фота і відэаблог, праводзяць майстар-класы, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы.

У Гродне паслы закранулі тэму глабальных экалагічных праблем і шляхоў іх вырашэння.

Для Hrodna.life яны падзяліліся ўражаннямі ад горада. Распавядае Мары са Швейцарыі:

«Мы заўважылі, што Гродна сапраўды зялёны і сцежкі для ровараў тут ёсць. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць экалагічны транспарт. Таксама мы заўважылі, што ў горадзе ёсць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Усё гэта радуе. Бачна, што горад развіваецца ў гэтым напрамку. У параўнанні з іншымі еўрапейскімі гарадамі, дзе нам давялося пабываць падчас паездкі, у Гродне яшчэ больш-менш добра з гэтым. Бо не ва ўсіх гарадах былі веласцежкі і кантэйнеры».

Пры гэтым прадстаўнікі «Europe on track» звярнулі ўвагу, што таго, што ўжо робіцца для экалогіі ў Гродне, яшчэ недастаткова — ёсць да чаго імкнуцца.

Падзяліцца
Меткі: экалогія

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024