Могілкі на Антонава ўсё ж могуць прызнаць каштоўнасцю — за іх заступілася пракуратура

Пракуратура прапанавала Гродзенскаму гарвыканкаму надаць могілкам на вуліцы Антонава статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання.

Пракуратура правярала, як утрымліваюцца і добраўпарадкоўваюцца могілкі. Акрамя шматлікіх парушэнняў, выявілі месцы, якія могуць мець гістарычную каштоўнасць і якім варта надаць адпаведны статус, піша БЕЛТА.

Яшчэ напрыканцы 1980-х могілкі ўключылі ў спіс спадчыны мясцовага значэння, але ў агульнанацыянальны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, які фармаваўся ў 2000-х гадах, яны не трапілі. З усяго комплексу ахоўваюцца толькі тры брацкія магілы.

[irp posts="58 733″ name="Штучная Радуніца: пластыкавыя кветкі на могілках перажывуць пахаваных на сотні год"]

У 2015 годзе апошняя ініцыятыва гісторыкаў і неабыкавых гродзенцаў па ўключэнні могілак у вышэйназваны спіс не скончылася поспехам. Адмову тлумачылі тым, што стан могілак дрэнны, каб дадаваць іх у спіс агулам, таму можна ўключаць толькі асобныя пахаванні.

На могілках на Антонава пахаваныя генерал Сяргей Ланскі, паэт Міхась Багун, пісьменніца Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча — Марыя Багдановіч і іншыя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і духавенства, вайскоўцы і чыноўнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024