Здароўе і спорт

У Швейцарскай даліне прайшлі спаборніцтвы для юных турыстаў. Магчыма, апошнія ў гэтым месцы

Каля 200 школьнікаў удзельнічае ў абласных спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму, якія стартавалі ў Гродне 20 красавіка. Арганізатары чатыры гады таму выбралі месцам правядзення Швейцарскую даліну, а цяпер хвалююцца, што з-за новага вяровачнага парку страцяць гэта месца.

Швейцарская далінк ў парку Жылібера на дзень ператварылася ў горную цясніну. Удзельнікі спаборнічалі там у тэхніцы пераправы праз горную раку, паказвалі майстэрства працы на вертыкальных схілах, а таксама адпрацоўвалі навыкі працы ў камандзе.

«Традыцыйныя спаборніцтвы праходзяць тры дні, з’язджаюцца школьнікі з усёй вобласці. Першы дзень прайшоў у Швейцарскай даліне, астатнія дні пройдуць у лесе на Крэйдавых гарах, — распавядае галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Карпаў. — Перашкоды на шляху нашых удзельнікаў розныя: гэта могуць быць пераправы, уздымы, вяроўкі, спускі і многае іншае».

Аляксандр Карпаў закрануў таксама тэму вяровачнага парку, які неўзабаве павінен з’явіцца ў Швейцарскай даліне.

«Мы расчараваныя, што Швейцарскую даліну забірае прыватнік пад вяровачны парк. Гэта месца чатыры гады таму мы абралі для сваіх спаборніцтваў. Праходзілі тут як міжнародныя, так і абласныя чэмпіянаты. А калі з’явіцца гэты парк, то мы ўжо тут нічога не правядзём. Парк Жылібера вялікі, прыватнік мог выбраць і іншае месца…».

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024