На Аўгустоўскім канале з’явяцца дзве яхты, рэстаранны комплекс і арэнда маторнай лодкі

На Аўгустоўскім канале з’явяцца дзве яхты, летняя кавярня, рэстаранны компелекс, а ахвотныя змогуць арэндаваць маторную лодку на чатыры чалавекі.

Тыдзень таму цеплаход «Нёман» здзейсніў два рэйсы з літоўскімі турыстамі на борце. У выходныя дні ён будзе рабіць шэсць-восем рэйсаў па раскладзе. Па заяўках судна стане курсіраваць цэлы тыдзень. У гэтым сезоне цану на білет знізілі з 10 да 8 рублёў. Заказ усяго цеплахода абыйдзецца ў 300 рублёў.

Дзве новыя яхты будуць адпраўляцца са шлюзаў Дамброўка і Чарток, піша «Перспектыва».

Па-ранейшаму адпачывальнікам прапануюць напракат катамараны (пяць з іх закупілі летась) і лодкі (кошт 10 рублёў у гадзіну). Можна будзе арандаваць ровары (5 рублёў у гадзіну), альтанкі (6−8 рублёў у гадзіну) і пакоі адпачынку (20 рублёў за чалавека ў суткі).

Да гэтага сезона ўмацавалі два кіламетры берага фашынным мацаваннем (звязкі дубцоў, начыненыя галькай і друзам). Тэхналогія дазваляе гасіць энергію водных патокаў і выключае падмыў і разбурэнне краёў зямлі ў воднай роўнядзі.

На беразе побач са шлюзам Дамброўка ўсталююць летнюю кавярню. Да 2024 года каля вёскі Чарток збіраюцца пачаць будаваць і рэстаранны комплекс на 25 пасадачных месцаў і 12 домікаў для пражывання. Кошт праекта — каля 400 тысяч еўра.

У найбліжэйшы час павінны прывезці шэсць біяпрыбіральняў.

У гэтым годзе на Аўгустоўскім канале стане на адну аграсядзібу больш. Усяго ў ваколіцах дзейнічае 16 такіх аб’ектаў, палова з іх — уздоўж берага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024