Парк забаў у Гродне пачынае новы сезон і вяртае адну са старых каруселяў

Адным з першых у Беларусі адкрыў сезон гарадскі парк забаў у Гродне — ён працуе з 13 красавіка. Адміністрацыя парку сёлета прапануе гродзенцам не толькі атракцыёны, але і розныя квэсты, робастанціі, лекцыі, конкурсы, фітнес і іншае.

«Мы атрымалі дазвол i першымі ў Беларусі адкрыліся. Наш дэвіз на сезон — „Карыснае лета ў парку“. Мы прадумалі ўжо як мінімум 70 розных мерапрыемстваў на год», — распавёў адміністратар парку Павел Кавалевіч.

У гэтым сезоне парк парадуе наведвальнікаў новым атракцыёнам — вясельнай каруселлю. Такі атракцыён ужо быў у Гродне ў савецкі час. Цяпер карусель вярнулася ў абноўленым выглядзе. Атракцыён гэта платформа з фігурамi, якая круціцца пад музыку.

Цэны на атракцыёны ў новым сезоне сталі ніжэй: ад 1 да 4 рублёў.

Час працы парку ў буднія дні з 11.00 да 21.00. У выходныя і святочныя дні парк адкрываецца ў 10.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024