Беларусы ўсё часцей адпраўляюцца на заробкі за мяжу. У якія краіны яны едуць

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Беларусы сталі часцей адпраўляцца на заробкі за мяжу. Так, у першым квартале гэтага года ў пошуках працы за мяжу з’ехала 2187 чалавек, а за аналагічны перыяд мінулага года – на 348 чалавек менш. У статыстыцы ўлічваюцца тыя, хто выехаў за мяжу на працу па падпісаных дагаворах і кантрактах.

У якіх краінах шукаюць працу беларусы

Актыўней за ўсё ў студзені-сакавіку гэтага года на заробкі выязджалі мінчукі – 697 чалавек (на год раней – 426). А вось жыхары Мінскай вобласці амаль перасталі адпраўляцца за рублём у іншыя краіны – 12 чалавек у першым квартале (год таму – 62), піша TUT.BY.

У Расіі ў студзені-сакавіку знайшлі працу 1030 беларусаў, у Польшчы – 686 чалавек, у Літве – 308, у ЗША – 46, у Чэхіі – 45, у Кітаі – 19, а ў Катары – 13.

Большасць беларусаў – 1284 чалавекі ў студзені-сакавіку – выязджала на заробкі па працоўных дагаворах да паўгода, у асноўным у Польшчу (670) і Расію (568). А вось у Літву звычайна едуць па дагаворах тэрмінам больш за год (266 чалавек у першым квартале).

Беларускія рабочыя запатрабаваны ў асноўным у Расіі (1003), Польшчы (672), Літве (308) і Чэхіі (45). У ЗША і Турцыі нашы суайчыннікі ўладкоўваюцца часцей за ўсё ў арганізацыі гандлю і сферы абслугоўвання – 41 і 19 чалавек адпаведна. А вось на кіруючую пазіцыю за мяжой у студзені-сакавіку ўзялі толькі аднаго беларуса – у Польшчы.

Нашы суайчыннікі легальна працаўладкоўваліся ў першым квартале ў 18 краінах, у тым ліку ў Турцыі, Японіі, Ганконгу, Італіі, Карэі, Фінляндыі.

Мужчыны часцей за жанчын адпраўляюцца на заробкі ў іншыя краіны – 1690 супраць 497 у першым квартале.

Нагадаем, у 2014 годзе за межамі краіны працавалі 62,2 тысячы чалавек, то ў мінулым – 83 тысячы (з іх 83,9% працавалі ў Расіі). Для параўнання: у 2015 годзе тых, хто працаваў за мяжой, было 39,4 тысячы, а ў 2016-м – 59,5 тысячы.

З якіх краін едуць да нас на працу замежнікі

А вось замежнікі ўсё радзей прыязджаюць да нас на заробкі. У першым квартале гэтага года 3510 чалавек знайшлі працу ў Беларусі, а за аналагічны перыяд мінулага года – на 859 чалавек больш. Часцей за ўсё замежнікі працаўладкоўваюцца ў мінскія арганізацыі – 1720 чалавек у студзені-сакавіку гэтага года, а радзей за ўсё – у Магілёўскай вобласці (88).

Украінцы зноў вярнуліся на першы радок па ліку тых, хто прыбыў на заробкі ў нашу краіну – 937 чалавек у першым квартале. Другі радок па гэтым паказчыку застаўся за кітайцамі – 606 чалавек, а трэці – за ўзбекамі (212 чалавек). Да прыкладу, з Узбекістана да нас часцей за ўсё прыязджаюць работнікі, якія занятыя ў гандлі і грамадскім харчаванні, а з Кітая і Украіны – рабочыя і кваліфікаваныя спецыялісты.

На заробкі ў Беларусь прыязджаюць у тым ліку з такіх краін, як Трынідад і Табага, Сірыя, Непал, Нігерыя, Гвінея-Бісаў, Егіпет.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: