Здароўе і спорт

Адбілі пенальці і гулялі ў большасці: у «Нёмана» зноў нічыя

Гродзенкi «Нёман» не бачыць перамогі трэці матч запар. У Гродне 14 красавіка каманда Ігара Кавалевіча згуляла ў чарговую нічыю. На гэты раз з «Дняпром».

У трэцім туры чэмпіянату Беларусі ў Гродна прыехаў адзін з лідараў старту — магілёўскі «Днепр». Ранні час матчу ў рабочую суботу паўплываў на запаўняльнасць трыбун на гродзенскай арэне. Матч наведала крыху больш за тысячу чалавек.

«Нёман» па-гаспадарску пачаў актыўна. Першы небяспечны момант стварыў на 7-й хвіліне, калi Квашук добра прабіў штрафны з 40 метраў. Але галкіпер гасцей здолеў выцягнуць мяч.

Праз некалькі хвілін былі добрыя моманты і ў Януша, але ўдары ў нападніка «Нёмана» не атрымаліся.

Да сярэдзіны тайма госці здолелі выраўняць гульню і сталі пагражаць ужо варотам «Нёмана». На 25-й і 39-й хвілінах прыйшлося сур’ёзна папрацаваць Сяргею Курганскамку.

На перапынак каманды адправіліся з нулямі на табло.

У атацы Аляксандр Анюкевiч
У другім тайме гульня на полі прыкметна ажывілася і каманды часцей сталі абменьвацца небяспечнымі момантамі. Першы такi момант у другой палове матчу паўстаў на 60-й хвіліне ля варот «Дняпра». Пасля навеса ў штрафную добра па варотах прабіў Януш, але яго ўдар парыраваў галкіпер. Хутка ў гэтым жа моманце на дабіванне сыграў Ковель, які біў па пустых варотах. Але мяч пасля яго ўдару трапіў у штангу.

З 63-й хвіліны «Нёман» стаў гуляць у большасці. Суддзя ўгледзеў грубае парушэнне з боку футбаліста «Дняпра» Чыжа і выдаліў яго.

Здавалася б, пасля выдалення гульца супернiка гродзенцы зайграюць яшчэ актыўней, але ўжо на 64-й хвіліне Бебе у сваёй штрафной збіў нападнiка гасцей і суддзя паставіў на кропку. Адзінаццацімятровы «Дняпру» рэалізаваць не ўдалося, Курганскі здолеў адбіць гэты ўдар.

Сяргей Курганскі адбівае адзінаццацімятровы ўдар Радчанкі
Да 82-й хвіліне ва ўзмацненне «Нёману» Кавалевіч выпусцiў Мукама і Забеліна. Гэтыя гульцы прыкметна дадалі ў гульні гаспадароў і стварылі шэраг небяспечных момантаў. Але ў выніку вызначыцца ў матчы нікому не атрымалася.

«Нёман» — «Днепр» 0: 0

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«У кожнай гульні настройваемся на перамогу. Ёсць у нас пэўныя праблемы са складам. Былі добрыя моманты ў канцоўцы, але і ў нашы вароты быў пенальці. Ствараем шмат момантаў, характар у каманды ёсць, і гэта — добра. А нічыя — гэта ўсяго толькі адна гульня».

Пасля трох тураў «Нёман» мае 3 ачкі і пакуль 9-е месца ў турнірнай табліцы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024