Навіны

Кірмаш «КРЯК» адкрыўся ў Гродне: футры, абутак, пасцельная — усё танна! А NaviBand бясплатна

Кірмаш прамысловых і харчовых тавараў «КРЯК» адкрыўся ў Гродне 12 красавіка. У гэтым годзе — упершыню на новай пляцоўцы, побач з гіпермаркетам АЛМІ па праспекце Касманаўтаў. Тут гродзенцам прапануюць вялікія зніжкі і распродажы беларускіх тавараў.

На «КРЯК» — «Крупнейшей республиканской ярмарке компаний» — можна па добрых цэнах купіць абутак, адзенне, касметыку, бытавую тэхніку, тавары для дома і многае іншае. Кірмаш гэта эканамічны праект, створаны ў першую чаргу для падтрымкі беларускіх вытворцаў і прасоўвання айчынных тавараў.

У гэтым годзе на кірмашы прадстаўляюць свае прадукцыі вядомыя прадпрыемствы Беларусі: абутковая кампанія «Отико», вытворцы моднай вопраткі «Купалінка», «Катти-А» і «Юнадо», швейныя фабрыкі «Алетто», «Садко» і «Камиса». Ёсць тут і прадукты, касметыка, нават біжутэрыя — і ўсё па даступнай цане.

Даведка

Першы кірмаш «КРЯК» з поспехам прайшоў у лютым 2014 года. За чатыры гады існавання праекта выставы праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне. За гэтыя гады ў кірмаша склалася сваё кола пастаянных удзельнікаў і пакупнікоў. Апошніх прыцягваюць нізкія цэны і шырокі асартымент тавараў. Удзельнікаў у сваю чаргу прыцягвае магчымасць прадаць вялікую колькасць прадукцыі.

Кірмаш «КРЯК» будзе працаваць у Гродне да 21 красавіка, штодня з 10:00 да 19:00.

УНП 191 861 917

ЧУП «Экспонент»

Падзяліцца
Меткі: спажыванне

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024