«Час здзіўлення»: у Гродне пакажуць прамую трансляцыю TED-канферэнцыі з Ванкувера

Чарговае мерапрыемства ў стылі TED пройдзе ў Гродне 15 красавіка. Гродзенцаў запрашаюць на TEDxHrodnaLive, каб паглядзець прамую трансляцыю вялікай сусветнай канферэнцыі з тэмай «Час здзіўлення», якая адбудзецца ў Ванкуверы.

TED— вялікая канферэнцыя, якая штогод, з 1984 году, аб’ядноўвае людзей з усяго свету пад дэвізам «Ideas worth spreading» (анг. «ідэі, вартыя распаўсюду»). Літары TED абазначаюць з ангельскай мовы: technology, entertainment, design; (тэхналогіі, забавы, дызайн). Сярод выступоўцаў канферэнцыі былі Стывен Хокінг, Біл Гейтс ці Біл Клінтан. Некаторыя з выступленняў размяшчаюцца на сайце канферэнцыі www.ted.com.

TEDxLiveHrodna — як гэта будзе

У гэтым годзе канферэнцыя праходзіць з 10 па 14-ага красавіка пад назвай «Time of amazement» (анг. «час здзіўлення»), і ўжо 15-га красавіка яе змогуць паглядзець гродзенцы.

Уся праграма канферэнцыі складаецца з 11 сесій, але ў Гродне пакажуць 2−3 сесіі. Пра тое, што будзе паказана, вырашаць самі ўдзельнікі мерапрыемства праз галасаванне пры запаўненні формы рэгістрацыі.

[irp posts="2584″ name=""Мы на цэлае жыццё адсталі?" У Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся TEDхHrodnaWomen"]

Як заўважае адна з арганізатарак мерапрыемства, Ганка Барадзіна, варта туды прыйсці «каб глядзець канферэнцыю ўжывую, да таго, як прамовы з’явяцца на сайце ted.com, глядзець іх тэматычнымі блокамі і бачыць, як арганізаваны гэты вялікі івэнт, абмяркоўваць у цікавай кампаніі. Таксама гэта добры шанец пракачаць ангельскую, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і ідэямі.»

Мерапрыемства распачнецца ў 11.00 па адрасе Будзёнага 48а-86. Каб паўдзельнічаць, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Усе прамовы будуць адбывацца на ангельскай мове.

TED у Гродне не ўпершыню

TEDx прыйшоў у Гродна разам з першай падзеяй у стылі TED у 2014, гэта была моладзевая падзея TEDxYouth@Hrodna, якая ладзілася і ў 2015 годзе, паралельна з тым ладзіліся трансляцыі са штогадовай TEDWomen канферэнцыі (2015, 16 і 17). Зараз жа гродзенцы ўпершыню паглядзяць ужывую штогадовую галоўную TED канферэнцыю.

«Аднак, гродзенскія перакладчыцы субтытраў для прамоў рупліва перакладаюць ужо з 2012 года, так што можна сказаць, TED у нас не ўпершыню» — дадае Ганка Барадзіна.

Можна далучыцца да падзеяў у фэйсбуку і ўкантакце і наведаць сайт TED-канферэнцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024