Чатыры тэзісы пра рэформы. Як пабудаваць новую Беларусь абмеркавалі ў Гродне

Магчымыя рэформы і шляхі развіцця Беларусі абмеркавалі 6 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. З «Крэш-курсам рэфарматара» перад гродзенцамі выступілі Рыгор Астапеня і Алесь Алановіч з Цэнтра новых ідэй.

Лекцыя хутка ператварылася ў дыялог, удзельнікі актыўна задавалі пытанні, абмяркоўвалі і выказвалі прапановы. З-за вялікай актыўнасці публікі сустрэча заняла больш часу чым было запланавана.

Hrodna.life выбраў некалькі асноўных тэзісаў для тых, хто на сустрэчу не патрапіў.

Хутчэй пачнем рэформы — хутчэй станем заможнымі

Наколькі хуткімі павінны быць рэформы? Гэта пытанне цікавіць і палітыкаў, і эканамістаў, і простых грамадзян.

Беларуская ментальнасць і ў прынцыпе чалавечая псіхалогія хутчэй абіраюць паступовыя рэформы, чым імклівыя змены. І вось гэтая паступовасць — страшнае зло! Пры гэтым нельга забывацца на тое, што часовае пагаршэнне дабрабыту непазбежнае. А зацягванне рэформаў вядзе да паступовага пагаршэння дабрабыту.

Прыватызацыя ўзмацняе канкурэнцыю

З-за адсутнасці канкурэнцыі ў некаторых галінах эканомікі мы з вамі вымушаны плаціць завышаны кошт за тавары і паслугі, бо ў дзяржаўных фірм няма стымулу для павышэння эфектыўнасці. Яскравыім прыкладам дзяржманапаліста можна назваць кампанію Belavia. Канкурэнцыя пазітыўна ўплывае на цану тавараў і паслуг.

Таксама прыватызацыя дапамагае прыцягнуць замежныя інвестыцыі.

Не будзе палітычнай волі - не будзе зменаў

На сустрэчы гаварылі пра неабходнасць лібералізацыі. Адзначылі, што эканамічныя рэформы патрабуюць дэмакратыі. Асаблівую ролю грае палітычная воля — яна павінна вытсупаць рухавіком змен.

Што будзе, калі не будзе рэформ?

Краху не будзе, але наша краіна працягне адставаць. Па розных прагнозах без правядзення рэформаў рост эканомікі Беларусі будзе каля 2% у год. Пры тым, што рост сусветнай эканамікі прагназуецца ў 4%

Стрымліванне рэформ каштуе больш, чым іх правядзенне.


Заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня адказаў на пытанне Hrodna.life.

— Як вы ўзаемадзейнічаеце з уладамі і ці ідуць яны вам насустрач?

— Існуе нейкая зацікаўленасць, у тым ліку і ва ўладзе, каб абмяркоўваць, спрачацца. Глядзець, хто што можа прапанаваць. Частка ўспрымае нас ці падобныя да нас арганізацыі адэкватна ў тым сэнсе, што мы можам казаць тое, што яны б хацелі казаць, але сёння не могуць, бо яны частка сістэмы. Яны проста не маюць такой свабоды, якую маем мы. Таму мы нейкім чынам узаемадзейнічаем. Мы можам, што яны не можуць, і наадварот.


Если площадь в вашей ванной ограничена вам, то идеально подойдет душевой уголок. Приобрести его можно в М-Ванна. Широкий выбор, прекрасное качество, отличная цена.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024