OPEN IT: канферэнцыя для айцішнікаў-пачаткоўцаў упершыню пройдзе ў Гродне

Ты пачынаючы спецыяліст і пакуль не ведаеш, у якой галіне IT прымяніць свае веды? А можа быць, ты пакуль не звязаны з высокімі тэхналогіямі, але заўсёды хацеў? Вось твой рэальны шанец стаць часткай IT-супольнасці, пагутарыць з цікавымі людзьмі і даведацца больш пра апошнія тэндэнцыі ў свеце IT!

OPEN IT — гэта першая штогадовая рэгіянальная канферэнцыя для айцішнікаў-пачаткоўцаў. Упершыню ў Гродне 21 красавіка!

На канферэнцыі будуць закрануты тэмы:

— Фактары паспяховага ўваходу ў IT-прафесію;

— Кар'ера ў IT-сферы;

— Гісторыі поспеху супрацоўнікаў без IT-адукацыі;

— Упраўленне і аналіз;

— Распрацоўка ПЗ;

— Тэставанне: аўтаматызаванае і мануальнае.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце жывых зносін са спецыялістамі ў сферы камп’ютарных тэхналогій і прасунутымі спікерамі.

Спікеры канферэнцыі:

  • Yury Vaitukevich (Head of the HTP Branch in Grodno);
  • Зелянкоў Вадзім (General Manager Educational Center of HTP Belarus);
  • Вольга Леўсік (Business Analysis Team Leader, Epam);
  • Піскун Аляксей (Senior SF Developer, SENLA);
  • Кацярына Доўнар (Senior Software Testing Engineer, Epam);
  • Скрашчук Уладзіслаў (.Net Unit Manager, Itransition);
  • Юрый Ярошэнкаў (instinctools PMO);
  • Таццяна Жукевіч (Senior Software Test Automation Engineer, Epam);
  • Кірыл Сакалоўскі (Senior Software Test Automation Engineer, Epam);
  • Таццяна Салейка (HR-Manager, SENLA);
  • Элеанора Рукша (Head of HR Department, IntexSoft);
  • Корцелеў Дзмітрый (PHP Team Resource Manager, Itransition);
  • Нікіцевіч Аляксандра (Senior Software Engineer, SENLA)

і многія іншыя.

Праграма канферэнцыі знаходзіцца ў распрацоўцы. Сачыце за абнаўленнямі на сайце www.openit.by

Дзе і калі

Дата і час: 21 красавіка, 10.00−16.00

Месца: вул. Горкага 1/3, Гродна

Мерапрыемства бясплатнае, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежаваная. зарэгістравацца можна на сайце www.openit.by

Прыходзь і знайдзі сваё пакліканне ў галіне інфармацыйных тэхналогій!

OPEN IT — твой старт у IT!


Арганізатары канферэнцыі: Парк высокіх тэхналогій і Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій

Партнёры: EPAM, IntexSoft, Itransition, SENLA, Instinctools — буйныя кампаніі Беларусі, якія маюць шматгадовы досвед працы ў сферы IT

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024