МНС назвала ўзорныя па пажарнай бяспецы месцы ў Гродне. Але да большасці ёсць пытанні

У Гродне за апошні час спецыялісты МНС праверылі найбуйнейшыя шматлюдныя ГЦ «OldCity» і «Карона», гандлёвы комплекс «Карона», кінатэатр «Кастрычнік» і іншыя. Узорнымі па пажарнай бяспецы назвалі Лядовы палац і «Галактыку». Тут практычна без заўваг. Да большасці ж у ратавальнікаў ёсць пытанні.

Агулам спецыялісты МНС праверылі 300 розных аб’ектаў Гродзеншчыны. Найчасцейшыя парушэнні - загрувашчаныя шляхі эвакуацыі, зачыненыя на замок эвакуацыйныя выхады. Нярэдка незаконна перапланіроўваюць або перапрафілююць памяшканні, напрыклад, тэхнічныя — у гандлёвыя. У некаторых месцах няспраўная пажарная сігналізацыя.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі двух кіраўнікоў і адну службовую асобу. У дачыненні да некалькіх адказных асоб вядуць адміністрацыйныя працэсы.

Сур’ёзных парушэнняў, якія патрабавалі б прыпыніць працу, ратавальнікі не знайшлі, піша «Гродзенская праўда».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024