Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:58

У Лідзе з’явіўся першы майнінг-гатэль плошчай больш за 2000 кв. м

Фота ілюстрацыйнае

Паслугі майнінг-гатэля пачала прапаноўваць адна з лідскіх кампаній. Тут ёсць месцы для апаратных комплексаў, якія дазваляюць зарабляць на здабычы (майнінгу) крыптавалюты. Гэта пляцоўка, створаная адмыслова для размяшчэння майнінг-ферм як фізічных, так і юрыдычных асоб.

У закрытым майнінг-гатэлі можна ўсталяваць любое абсталяванне для майнінга. Можна арандаваць любую колькасць ферма-месцаў, зыходзячы з уласнага бюджэту. Са свайго боку кампанія гарантуе бесперабойную працу абсталявання і аператыўную тэхнічную падтрымку ў любы час сутак. Таксама кампанія прапануе страхоўку абсталявання ад крадзяжу, пажару, затаплення і іншых надзвычайных сітуацый.

На сайце кампаніі паведамляюць, што дата-цэнтр складаецца з некалькіх памяшканняў агульнай плошчай 2250 квадратных метраў. Агульная магутнасць электрасеткі 1,2 мегават, піша TUT.BY.

Нагадаем, дзейнасць па майнінгу не з’яўляецца прадпрымальніцкай, не абкладаецца падаходным падаткам з фізічных асоб, не патрабуе атрымання дазволаў, рэгістрацый і іншых працэдур. Галоўнае – займацца майнінгам самастойна, без партнёраў і работнікаў. Гэта значыць майнінг-ферма павінна належаць вам, прыбытак ад яе павінны атрымліваць вы, і абслугоўваць яе павінны таксама вы.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: