Здароўе і спорт

У «Нёман» на прагляд прыехаў бразільскі нападнік

У суботу 2 красавіка на прагляд у гродзенскі «Нёман» прыехаў 21-гадовы бразільскі нападнiк Жааў Віктар Брандаа Фігейрэда.

Як паведамляе прэс-служба «Нёмана», бразілец з 9 да 16 гадоў займаўся ў юнацкіх камандах «Сан-Паўла», а ў 16 гадоў атрымаў запрашэнне выступаць за «Атлетыка Мiнейра». З 2012 выступаў у юнацкіх камандах клуба (U16, U17, U20), пасля чаго ў 2016 годзе пачаў трэніравацца з асноўным складам і гуляць за дубль на пазіцыі левага нападніка і цэнтрфорварда. З-за велізарнай канкурэнцыі - у гэты перыяд у клубе выступалі Раналдзіньё, Фрэд, Рабіньа і іншыя футбалісты, у асноўным складзе згуляў ўсяго 5 матчаў у бразільскай Серыі А.

У 2016 годзе ў складзе U20 «Атлетыка Мiнейра» нападнiк гуляў на прадстаўнічым турніры ў Тэрборге (Нідэрланды), дзе разам з камандай стаў пераможцам спаборніцтваў. Правёў 5 матчаў і забіў 4 галы, у тым ліку «Фейенорду», калумбійскаму «Атлетыка Насьональ», «Графсшаапу» і «Вольфсбургу» у фінале. У складзе асноўнай каманды прыняў удзел у турніры «Florida CUP-2017». Адыграў два матчы супраць «Тампа Бей» і леверкузенскага «Байера». У 2017 годзе правёў адну трэніроўку са зборнай Бразіліі ў якасці маладога запрошанага футбаліста.

У 2017 годзе гулец не пагадзіўся з пераглядам кантрактных умоў і быў аддадзены ў арэнду ў «Дэмакрату» (штат Мінас-Жерайс, Д2). Пасля заканчэння кантракту з «Атлетыка Мiнейра», з’ехаў у «Портiмоненсе» (Партугалія, Д1), аднак вакансія легіянера ў клубе не вызвалілася і яму давялося вярнуцца ў лютым 2018 года ў Бразілію.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024