Людзі і справы

Еўрапеец, які пераехаў у Слонім: «У фінаў няма пасёлка Дразды. А ў Беларусі няма бізнэсоўцаў»

Дык што ж з беларусамі не так, чаму мы адстаем ад еўрапейскіх краін у развіцці і што нам неабходна зрабіць, каб змяніць сітуацыю ў краіне ў лепшы бок — сваім меркаваннем у інтэрв'ю «Слонімскай газеце» падзяліўся еўрапеец Аляксандр, які пераехаў жыць на радзіму жонкі, у Слонім.

— Беларусь — нармальная краіна, — кажа Аляксандр. — Тут усё ёсць, але такое адчуванне, што чагосьці не хапае. Напрыклад, калі ўзяць тую ж жавальную гумку, то, купляючы яе ў Польшчы, адчуваеш, што па якасці яна ўсё ж нашмат лепш, чым у Беларусі. Такое адчуванне, што ёсць завод, які спецыяльна для Беларусі вырабляе асаблівую прадукцыю.

Што вы маеце на ўвазе?

— Вось, напрыклад, у Фінляндыі выпускаюць прадукцыю, якую правярае тэхнолаг. Ён можа зняць з любой кропкі канвеера халадзільнік, пральную машыну. Калі знаходзіць брак, то тавар на вытворчай лініі даводзяць да канца, а затым яго здымаюць і адвозяць на склад. Калі прыязджае перакупнік з Беларусі, то просіць прадаць яму пральныя машыны танней. А танней можа быць толькі некандыцыя.

Часам мне вас становіцца шкада з-за гэтага, што вам піхаюць гэтую некандыцыю. Нядаўна я сам сутыкнуўся з такой праблемай. Мне на кухню трэба было купіць ростэр, але на ім была драпіна. Прадавец адкрыў шэсць скрынак з ростэрамі, і ўсе яны былі падрапаныя. Аднак прадавец кажа: «Бяры, ён жа нармальны, драпіну зашаруеш». Але навошта я буду плаціць грошы за пашкоджаны тавар?

У фінаў ёсць закон: калі фірма банкрутуе, то працадаўца адкажа за гэта маёмасцю сям'і, а не сваёй. Сям’я — гэта ўсе блізкія сваякі. Таму калі чалавек будзе працаваць нядобрасумленна, а сваякам за гэта прыйдзецца адказваць, то яны радыя гэтаму не будуць. Там людзі ставяцца да сваёй працы з поўнай адказнасцю.

У Фінляндыі, калі за год паступіць тры скаргі, прадпрыемства закрываюць, бо ты прадаеш людзям няякасны тавар. Вам, беларусам, трэба мяняць менталітэт і стаўленне да працы.

Мне давялося працаваць у адной брэсцкай фірме, якая займалася сталярнай вытворчасцю. Працадаўца мне сказаў: «У мяне працуе пыл, труха …». Для мяне гэта шок: як можна казаць так пра сваіх работнікаў? Фінскі працадаўца ніколі так дрэнна не будзе адгукацца пра сваіх работнікаў, таму што ён ведае, што гэтыя людзі працуюць, каб у яго быў тэлефон, поўны халадзільнік, і ён іх шануе.

У Беларусі ж людзі не цэняцца. Напрыклад, я прыходжу на працу і кажу, што хачу атрымліваць 700 рублёў, таму што я цаню сябе. Я не хачу за 200 рублёў працаваць на дзядзьку. У вас кіраўнікі атрымліваюць казачныя сумы, а рабочыя працуюць за грошы.

Вы адсталі ў развіцці ад астатняга свету на гадоў пятнаццаць. Ваш кіраўнік кажа, што ў краіне ўсё добра. Дзяржаўныя медыя паведамляюць, што вы зарабляеце тысячу рублёў. А вось той жа фін не крычыць, што ён атрымлівае дастойную зарплату, ён яе проста атрымлівае.

Там ніхто ні на кім не наварвае грошы. А ў Беларусі накрутку робяць на тавары ў некалькі разоў. Адзін мой знаёмы бізнэсмэн з Гродна сказаў, што калі ён не мае трыста працэнтаў прыбытку, то ён грошы марнаваць не будзе. У фінаў ж 15 працэнтаў прыбытку — шыкоўная рэч. Яны працуюць і не высоўваюцца. У фінаў няма пасёлка Дразды. А ў Беларусі няма бізнэсоўцаў.

— Няма бізнэсоўцаў?

— Разумееце, раней былі мяшчане, якія куплялі піяніна, але яно проста ў іх стаяла, бо ніхто на ім граць не ўмеў. У вас кіраўнікі атрымліваюць казачныя сумы, хоць кіраваць не ўмеюць, а рабочыя працуюць за грошы.

Атрымліваецца, што ў нас адныя праблемы?

— У Фінляндыі ёсць памятка для турыстаў, дзе сказана, што ў Беларусі і Расеі нельга наведваць медыцынскія ўстановы і праваахоўныя органы. І яны смяюцца над гэтым, таму што гэтыя органы павінны абараняць чалавека, а не наадварот. Калі заязджаеш у Фінляндыю, там стаіць шыльда з назвай горада. Калі заязджаеш, напрыклад, у Гродна, стаіць шыльда якой паказана, дзе знаходзіцца МУС. Але навошта мне гэта трэба?

Ці лёгка свой бізнэс адкрыць у Еўропе?

— Бізнэс у Еўрасаюзе — гэта добрыя грошы. Там прадпрымальнік, адкрываючы бізнес, атрымлівае пад’ёмныя ў 50 тысяч еўра. Калі на працягу года ты прапрацуеш, то гэтыя грошы дзяржаве не трэба вяртаць. Але калі прыйдзе інспектар і праверыць бізнэс-план, у якім пазначана, што ты павінен зрабіць, і калі будуць адхіленні, то давядзецца вярнуць гэтую суму.

У Беларусі сярэдні бізнэс забіваюць. Напрыклад, возьмем сітуацыю з маршруткамі, якія ездзілі і развозілі людзей па хатах. Зараз перавозчыкі павінны адпраўляцца толькі з вакзалу. Для каго гэта робіцца? Учора я прачытаў у газеце, як адзін пасажырскі перавозчык з Гомеля купіў 12 мэрсэдэсаў, а ў аўтапарку пасажыраў возіць «Газэль» і стары МАЗ. Няўжо яго 12 мэрсэдэсаў не адпавядаюць бяспецы руху, няўжо яны горш, чым «Газэль» і стары МАЗ?

Бо дзяржава не дала прадпрымальніку грошай, каб ён купіў гэты бус. Ён сам ствараў свой бізнэс, знаходзіў грошы, браў крэдыты, а цяпер у яго адымаюць хлеб. Але ж не дзяржава ўсё гэта зрабіла, а прыватнік. Хто дзяржаве не даваў развіваць гэтую сферу паслуг? Мы плацім падаткі, каму яны ідуць? Дзяржава ніяк не дапамагае развіваць бізнэс.

У мяне сястра жыве ў Эстоніі, атрымлівае пенсію ў 460 еўра, але там прадукты і тавары танней у два-тры разы. Муж маёй сястры узяў машыну ў крэдыт на пяць гадоў. У месяц ён павінен плаціць 35 еўра. Зарабляюць яны з мужам дзесьці 2800 еўра, плацяць за кватэру 200 еўра. У іх зламалася пральная машына, яны яе ня здавалі ў рамонт, а пайшлі і купілі новую. За мяжой больш магчымасцяў. Там няма такіх завоблачных коштаў на мабільныя тэлефоны, там усё даступна, таму што ўсё прадумана, усё зроблена для людзей, для нармальнай, камфортнага жыцця.

— У Фінляндыі «Газеляў» няма?

— Там камфартабельныя аўтобусы перавозяць пасажыраў. У кошт паездкі ўваходзяць кубак кавы, чай, відэа. Вось вам і «зачахлая» Еўропа, як крычаць у тэлевізары.

У Еўропе купляюць сапраўды якасныя тавары.У Беларусі нешта зрабілі — праз некаторы час у яму закапалі, а праз месяц зноў раскапалі і пачалі рабіць усё нанова. Няўжо першапачаткова нельга зрабіць усё грунтоўна? У Еўропе такога няма.

Чаму ў Беларусі няма польскіх будаўнічых крам «Ашон», дзе тавары ў два разы танней? Ды таму што тады айчынную прадукцыю ніхто не будзе купляць. Таму трэба навучыцца вырабляць якасную прадукцыю. На рынку павінна быць канкурэнцыя.

У Беларусь раней палякі прыязджалі за таварам, а зараз наадварот. І палякі за капейкі працаваць не будуць, яны сябе паважаюць. І так у Беларусі ва ўсім. І чым далей вы будзеце так жыць, тым складаней будзе нешта змяніць.

Ва Украіну таксама ніхто не хоча цяпер ўкладваць мільярды, каб яе падняць. Тут сітуацыя складаная. Многія беларусы з’язджаюць з краіны, чэргі на атрыманне «Карты паляка» проста фантастычныя.

Сістэма забівае патрыётаў, таму што любы чалавек, пабываўшы за мяжой, вяртацца ў Беларусь не жадае. Тут людзі жывуць у пастаянным страху. Школьнік, атрымаўшы двойку ў школе, баіцца бацькам у гэтым прызнацца. Чалавека падманваюць, абкрадаюць, а ён маўчыць, баючыся страціць працу і застацца без сродкаў да існавання. У Беларусі чалавека і яго працу не шануюць.

— Прыходзіцца працаваць за капейкі, бо на дапамогу па беспрацоўі ў 20 рублёў пражыць немагчыма.

— Так, трэба працаваць, інакш не пражывеш. Напрыклад, каб купіць якую-небудзь бытавую тэхніку, трэба выкройваць з кожнай зарплаты. Дзе гэта бачана? У Беларусі атрымліваецца, што ты ў казну уносіш свае крыхі, а плаціць трэба ўсім: лекарам, настаўнікам. Таму трэба пераглядаць эканоміку.

У бедных краінах нерухомасць, золата, турыстычныя пуцёўкі вельмі дорага каштуюць. Таму беларусам час задумацца, адкуль ва ўрада ці чыноўнікаў, якія маюць заробак у тысячу долараў, дом каштуе мільён долараў. Па сутнасці, гэты чыноўнік павінен 150 гадоў працаваць бясплатна.

І беларусы маўчаць, толькі шэпчуцца на кухні. А тыя, хто мае гэта ўсё, кормяць наглядчыкаў. Хто ад кармушкі адмовіцца? Крумкач ​​крумкачу вока не выдзеўбе. Усе хлусяць, пачынаючы ад … і канчаючы усімі астатнімі, а народ гэта ўсё праглынае.

У фінаў і эстонцаў такога няма. Яны навучыліся казаць праўду, таму што зразумелі, што без праўды ты ў Еўропе бізнэс не пабудуеш. Адзін-другі раз падманеш, а на трэці раз ты станеш жабраком. Там, напрыклад, Еўрасаюз даў грошы на будаўніцтва дзіцячага садку, і ты павінен яго пабудаваць і даць справаздачу за кожную капейку.

Пакуль мы будзем маўчаць, яны нас будуць біць, біць і зневажаць. А мы будзем рабіць выгляд, што ў нас усё выдатна і цудоўна. І калі вялікія палітыкі крычаць, што ў нас усё выдатна, то грошай ніхто не дасць. Яны лепш будуць дапамагаць бедным афрыканскім краінам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024