«Праграма будзе бескампрамісна энергічная»: 12 мая «Volski» выступіць у Гродне

Гурт «Volski» на чале з Лявонам Вольскім выступіць у Гродне 12 мая. Канцэрт пройдзе ў межах тура па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі» і сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Ад сёння ў «Галактыцы», дзе і выступяць музыкі, пачалі прадаваць квіткі. Іх кошт — 20 рублёў.

«У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца», — узгадвае Лявон Вольскі. — «Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энергічная».

Гурт «Volski» складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага.

[irp posts="20 635″ name="Гітарыст «Крамбамбулі» гродзенец Павел Трыпуць: «У Беларускім шоў-бізнесе шмат у самым адмоўным разуменні «поп""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024