Навіны

Супрацоўніца дзіцячага садка Ліды скрала прадуктаў на 400 даляраў

Кладаўшчыца дзіцячага садка № 37 Ліды цягам года крала прадукты, якія прызначаліся для выхаванцаў. Яна мусіць заплаціць штраф у 30 базавых велічынь і не можа займаць адказныя пасады цягам двух з паловай год, піша «Лідская газета».

Падчас адной з праверак дзіцячага садка высветлілася, што не хапае амаль паўтары кілаграмы варонай каўбасы. Высветлілася, што яе скрала кладаўшчыца. Жанчына спрабавала ўсіх запэўніць, што каўбаса сапсавалася, таму яна яе выкінула. Але пра такія выпадкі яна мусіла б казаць загадчыцы і каўбасу не выкідаць, а вяртаць пастаўшчыку з заменай на свежы прадукт.

Пасля праверкі дакументаў апынулася, што цягам года супрацоўніца «выкінула» прадуктаў на 844 рублі 30 капеек. Жанчына крала мяса, крупы, масла, маргарын. Яна прызнала сваю віну і кампенсавала скрадзеную суму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024