Гродзенскае Свята Незалежнасці ў лічбах: куды пойдуць нявыкарыстаныя грошы

На дазволенае святкаванне 100-гадовага юбілею БНР збіралі грошы праз краўдфандынг. Гарадскія ўлады забяспечылі ахову і медычнае абслугоўванне. Арганізатары падзяліліся інфармацыяй, якая сума была сабраная, як яна патрачаная і на што пойдуць нявыкарыстаныя сродкі.

Агульная сума, якую атрымалася сабраць: 7306 рублёў

Выдаткі размеркаваліся наступным чынам:

· сцэна — 2400 р. (апаратура, тэхнічнае абслугоўванне і абсталяванне, дастаўка)

· візуальнае аздабленне свята — 1215 р. (банеры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сцягі)

· чысціня — 180 р. (уборка тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біяпрыбіральняў)

· канцэртная частка — 956 р. (кампенсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаванне)

· арэнда гаспадарчага абсталявання — 1030 р. (пракат генератараў, цеплапушак, сталоў, крэслаў і г. д. і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валанцёраў)

Усяго — 5781 рубель. Рэшта — 1525 р.

Нявыкарыстаныя грошы арганізатары накіруюць на ўсталёўку памятнай шыльды.

— Гародня — горад, які прыняў урад БНР пасля вымушанага ад’езду з Менска. Цэлы шэраг будынкаў на нашых вуліцах памятае, як сто гадоў таму менавіта тут, у другой сталіцы БНР, рабілася гісторыя Беларусі. Мы лічым важным, каб у нашым горадзе была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі. Таму вырашылі, што рэшта сабраных сродкаў пойдзе менавіта на гэта, — кажуць арганізатары «Свята Незалежнасці».

Гарадзенскі аргкамітэт шчыра дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да Свята і дапамагаў на кожным з этапаў падрыхтоўкі: людзям, якія падтрымлівалі і дапамагалі збіраць грошы, гарвыканкаму, які забяспечыў медычнае абслугоўванне і грамадскі парадак, бізнесоўцам, якія рабілі зніжкі і бралі ўдзел у імпрэзе, музыкам і выступоўцам, валанцёрам і ўсім, хто абраў Каложскі парк для святкавання гэтай важнай даты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024