Людзі і справы

Карцінкі для тых, хто не бачыць. Гродзенскай бібліятэцы для невідушчых падарылі новыя кнігі

Кніжкі з карцінкамі для людзей з аслабленым зрокам і тых, хто не бачыць, паказалі 27 сакавіка ў спецыяльнай бібліятэцы Гродна. Частку кніг зрабілі мясцовыя школьнікі, іншыя перадаў у падарунак дабрачынны фонд з Расіі. Гэтыя кнігі можна чытаць навобмацкі ці слухаць. Пратэставалі навінкі самыя малодшыя карыстальнікі бібліятэкі - прадстаўнікі дзіцячага садка і школы-інтэрната для дзяцей з аслабленым зрокам.

Кнігі з чароўным алоўкам

Найбольшую цікавасць у чытачоў выклікалі кніжкі з чароўным алоўкам. Іх перадалі гродзенцам прадстаўнікі дабрачыннага фонда «Иллюстрированные книжки для маленьких слепых детей» з Расіі.

Прыкладаючы аловак да старонкі ў розных месцах, можна пачуць галасы герояў кнігі ці гукі, што іх атачаяюць.

«Тут дрэва — чуеш, як шуміць? На дрэве варона. Калі дакрануцца да яе, пачуеш, як яна каркае. Пад дрэвам сядзіць герой казкі і іграе на домры. Струны можна памацаць, яны сапраўдныя. А як гучыць музычны інструмент — паслухаць», — дапамагае разабрацца з кніжкай бібліятэкарка Раіса Ланеўская.

Чытае кніжку адзін з самых актыўных наведвальнікаў бібліятэкі, Даніла Грабіцкі. З мамай Кацярынай яны ходзяць сюды ўжо другі год. «Яму ўсё вельмі цікава, — кажа Кацярына, — як толькі ўсё паслухае і пачытае, адразу зноў ідзём у бібліятэку».

З кніжкамі, надрукаванымі брайлем, Даніла ўжо спраўляецца самастойна. А з тымі, дзе ёсць аб’ёмныя карцінкі, напачатку патрабуецца дапамога. Трэба патлумачыць, што гэта за прадметы.

Карцінкі развіваюць сэнсорныя здольнасці

Пазнаёміцца з новымі кніжкамі прыйшлі і педагогі са спецыяльнага дзіцячага садка № 81, які наведвае больш за 100 дзяцей. «Мы таксама карыстаемся ў працы такога кшталту дапаможнікамі. Частку з іх распрацоўваем і ствараем самі, пры падтрымцы бацькоў, — расказала спецыялістка па навучанні невідушчых, ціфлапедагог садка Алена Шыловіч. — Асабліва патрэбны такія кніжкі дзецям ясельнага ўзросту, каторым трэба актыўна развіваць захаваныя сэнсорныя магчымасці».

Дарослых кніжкі таксама не пакінулі раўнадушнымі. Старшыня БелТіЗ па Гродна Ірына Новікава і Наталля Янкелевіч з камітэта па працы і занятасці таксама захапіліся карцінкамі з новых кніг.

«Тут і палічыць, і шнурочкі завязаць, і гузікі зашпіліць — усё, што патрэбна ў жыцці, можна асвоіць. Такія кніжкі развіваюць маторыку і наўпрост уплываюць на развіццё мозгу», — зазначае Ірына Новікава.

Крок насустрач кнігам

Са словаў загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталлі Наземцавай, зараз у свеце шмат розных цікавостак і новых методык па стварэнні кніг для невідушчых. Гродзенцы ў гэтым накірунку толькі пачынаюць уласны шлях. «Летась мы разам са школьнікамі і настаўнікамі Кастрычніцкага раёна стваралі цёплыя кніжкі для тых, хто не бачыць. У выніку 14 кніжак зараз можна пагартаць тут, у спецыяльнай бібліятэцы».

[irp posts="25 262″ name="Калі не можаш падзяліцца зрокам. Як гродзенскія школьнікі ствараюць кнігі для невідушчых дзяцей"]

Насамрэч, зрабілі больш кніжак. Але некаторыя перадалі ў мясцовыя навучальныя цэнтры, куды ходзяць дзеці з захаваным зрокам. Аказалася, не ўсе зробленыя кніжкі пасуюць для невідушчых. «Мы толькі вучымся, і часам можам дапускаць памылкі. Але думаю, лепш памыляцца і праз тое вучыцца, чым увогуле застацца без кніжак», — мяркуе Наталля Наземцава.


Спецыяльную бібліятэку для невідушчых і людзей з аслабленым зрокам у Гродне зараз наведваюць 460 карыстальнікаў, 20 з іх — дзеці. Апроч звычайных плоскадрукаваных кніг у фондах установы ёсць кнігі, надрукаваныя шрыфтом Брайля і аўдыёкнігі на дысках і касетах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024