Дзе і за колькі цікава правесці «Гадзіну Зямлі» ў Гродне?

У акцыі «Гадзіна Зямлі» ўдзельнічаюць больш за 2 млрд чалавек па ўсім свеце, больш за 180 краін і амаль 7000 гарадоў, выключаючы святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну. А дзе ў Гродне (і за колькі) можна паўдзельнічаць у самай экалагічнай акцыі на планеце?

Антыкавярня «ПАРТАЛ»

Юрый Дубовік, гурт «Вочы»
У 20.30, калі выключаць святло, пры свечках выступіць беларускамоўны неа-фолк-рок гурт «Вочы».

У «Партале» ў гэты час таксама можна будзе папіць кітайскага чаю ды пагуляць у настольныя гульні пры свечках.

Кошт: 5 руб.

Кавярня «Хацей»

У «Хацеі» наведвальнікам прапануюць падоўжыць «Гадзіну Зямлі», паўдзельнічаўшы ў акцыі «Падары Зямлі хвіліну». За 29 рублёў любы госць зможа набыць супер-сэт з ролаў і гунканаў са зніжкай, тым самым падарыўшы Зямлі яшчэ адну хвіліну ад сябе асабіста. Колькі такіх сэтаў, а такім чынам і хвілін у выніку набярэцца, столькі кавярня і будзе працаваць пры свечках дадаткова пасля 21:30.

Таксама наведвальнікі змогуць зрабіць фота на памяць. Да акцыі далучыцца фатограф Таццяна Раманькова з фоташколы «RUSFOTO».

Кошт: 29 руб.

ГЦ «OldCity»

Гандлёвы цэнтр запрашае далучыцца да акцыі і прыйсці з ліхтарыкамі.

На гадзіну з 20.30 да 21.30 ва ўсім «OldCity» выключаць святло — «і ўсе пагрузяцца ў свет чараўніцтва».

Кошт: бясплатна


Таксама ў Гродне дэкаратыўную падсветку адключаць у драмтэатры, у больш, чым 40 будынках у гістарычным цэнтры, таксама адключаць святлодыёдны экран на Савецкай плошчы.

Дзе яшчэ ў Беларусі будзе цёмна?

Сёлета Беларусь далучыцца да акцыі ў дзясяты раз. Патухне падсветка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, Мірскага замка, Брэсцкай крэпасці, Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, Акадэміі навук Беларусі, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, мінскага ЦУМа, сеткі гіпермаркетаў Green, Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балету.

Ведаеце яшчэ варыянты дзе і як правесці Гадзіну Зямлі ў Гродне? Напішыце ў каментарыях!


В последнее время все больше туристов, перед тем, как выезжать заграницу заказывают трансферы. Чтобы не расспрашивать прохожих, как доехать из аэропорта Родоса до нужного вам места назначения воспользуйтесь услугами Кивитакси. Вам быстро доставят в нужный отель с комфортом.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024