Галерэя Бяла ў Беластоку будзе пашырацца. Абноўленую пабачым праз 2,5 гады

У беластоцкай галерэі Atrium Biała пачынаецца пашырэнне. Абноўлены гандлёвы цэнтр, надзвычай папулярны сярод беларусаў, мы пабачым у 2020 годзе, паведамляе poranny.pl.

Фірма Atrium European Real Estate Limited, якая валодае 21 гандлёвымі цэнтрамі ў Польшчы, у тым ліку беластоцкай Бялай, плануе пашыраць многія свае аб’екты. Беластоцкая галерэя павялічыцца на 4800 кв.м. (10% ад агульнай плошчы або 18% ад плошчы крамаў), з’явяцца 120 новых парковачных месцаў. У планах таксама абнаўленне памяшканняў агульнага карыстання.

Агулам уласнік плануе ўкласці ў мадэрнізацыю трох варшаўскіх і адной беластоцкай галерэі каля 330 млн еўра.

Гандлёвы цэнтр Atrium Biała адкрыўся ў снежні 2007 года. Глядзі на фота ніжэй, як яго штурмавалі ў дзень адкрыцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024