Еўрапейскія «кватэркі» для кніг з’явяцца ў Сапоцкіне

Мясцовая бібліятэкарка Людміла Гедроіць падгледзела ідэю ў інтэрнэце. Чатыры тоўстыя бярвёны вышынёй два метры паставяць адзін да аднаго «спінай». Унутры кожнага выражуць «дуплы». У іх любы жыхар пасёлка можа «пасяліць» парачку непатрэбных томікаў. Любы кнігалюб — узяць чытво дадому.

Ад дажджу, снегу і непагадзі «кватэркі» будуць абараняць пластыкавыя дзверцы. Дапамагчы з рэалізацыяй ідэі ўзяўся Гродзенскі лясгас, піша sb.by.

— Гэта звычайная практыка для еўрапейцаў - абменьвацца кнігамі. Прачытаў - і пакінуў у грамадскім месцы для іншага кнігалюба. З’ява атрымала назву букросінг. Чаму б і ў Сапоцкіне не наладзіць гэты рух. Цяпер пад гэта выдаткавалі дзве паліцы ў бібліятэцы, — разважае Людміла Гедроіць. — Асабіста я пакіну ў «кватэрцы» томік якога-небудзь класіка. Бібліятэчны фонд пастаянна папаўняюць кнігамі беларускіх аўтараў, краязнаўцаў, энцыклапедыямі, а вось «класікі» прыходзіць няшмат.

У пасёлку жыве каля 1000 чалавек. Сапоцкінская бібліятэка абслугоўвае і бліжэйшыя вёскі. Пяць гадоў таму візітнай карткай Сапоцкіна стала бібліяноч, калі жыхары пасёлка маглі зазірнуць у бібліятэку нават ноччу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024