«Вырашылі забраць усім заводам»: як скончылася гісторыя лідскага Хаціка

Гісторыя пра нечалавечую вернасць лідскага дварняка, які некалькі дзён спрабаваў «рэанімаваць» загінулага сабаку, нікога не пакінула абыякавым. Літаральна за суткі валанцёры перавезлі сабаку з Ліды ў Гродна, дзе яго ўжо чакаў не толькі новы дом, але і першая ў жыцці сапраўдная праца.

Калі гісторыя пра такую вернасць стала ўсім вядомая, то лёсам сабакі тут жа заняліся ўсе неабыякавыя. Да сёння на гродзенскім смеццесартавальным заводзе было 204 супрацоўнікі. З чацвярга штат папоўніўся. Новым работнікам самага маладога прадпрыемствы горада стаў той самы лідскі сабака, расказвае «Гродна Плюс».

— Убачылі гэты сюжэт, усіх на заводзе гэта ўразіла. Было напісана, калі да суботы не будзе знойдзены гаспадар, то аддадуць валанцёрам. Мы вырашылі ўсім заводам забраць гэтага сабаку, таму што такая гісторыя, — расказвае Вячаслаў Андрэеўскі, дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў.

За ноч майстры Ленінскага ЖКГ пабудавалі дыхтоўную будку, і ўжо раніцай супрацоўнікі, якія прыйшлі на змену, знаёміліся з новым работнікам завода.

Цяпер ужо не безыменны сабака, з задавальненнем адклікаецца на новую мянушку «Малыш», па першай просьбе падае лапу, і дае першае ў сваім жыцці інтэрв'ю. Хутка яму зробяць неабходныя прышчэпкі, а ланцуг здымуць, як прывыкне да новага месца.

www.youtube.com/watch?v=gCMGaWP75DA

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024