Горад

У Гродне ацяпляюць пусты будынак? Насамрэч, не

Пусты будынак на плошчы Тызенгаўза, 4а ацяпляюць, хоць там ніхто не жыве. Высветлілася, што на першым паверсе будынка працуе цырульня, якая аплочвае паслугі ацяплення, паведамляе «ГродноПлюс».

Ацяпленне ў цырульні фіксуецца прыборам уліку спажывання цеплавой энергіі і аплачваецца арандатарам згодна з паказаннямі. Аднак трубаправод гарачага водазабеспячэння ў будынку закальцаваны, таму некаторыя трубы хоць, якія праходзяць па тэрыторыі нежылых пакояў, таксама захоўваюць цяпло. А вось батарэі ва ўсім будынку акрамя цырульні даўно зрэзаныя.

youtu.be/SjN5GL2t7Po

Сяргей Сямашка намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ:

— Будынак у цяперашні час пустуе. Адзіны арандатар — цырульня. Для забеспячэння функцыянальнай працы і камфорту ўключана ацяпленне, якое непасрэдна прадастаўляецца для дадзенага арандатара.

Абмеркаванне будынка былой лясной адміністрацыі пачалося з рэпартажа журналістаў newgrodno.by, якія прайшлі ў будынак і памерылі тэмпературу на батарэях. Якім чынам яны праніклі ў будынак, якое было пад замком, цяпер высвятляецца. Выпадак незаконнага пранікнення на тэрыторыю помніка архітэктуры зафіксаваны і накіраваны на разгляд у АУС адміністрацыі Ленінскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024