Навіны

Праезд на беларускай чыгунцы даражэе. За колькі даедзем да Мінска?

Праезд у беларускіх цягніках гарадскіх ліній павысіцца з 20 сакавіка, на рэгіянальных і межрэгіянальных лініях — з 1 красавіка.

Кошты на гарадскіх цягніках вырастуць на 2−6%, на рэгіянальных і межрэгіянальных — на 24% і 32% адпаведна, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь

Так, атрымліваецца, што праезд начным цягніком з Гродна да Мінска павялічыцца з 8,42 рублі да прыкладна 11 рублёў (плацкарт), з 11,68 да 15,4 рублёў (купэ). Самы танны варыянт даезду да сталіцы — сідзячыя месцы ў ранішнім цягніку — падаражэюць з 5,03 да 6,64 рублёў.

Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў апошні раз павышаліся ў 2015 годзе.

Сёння ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20%. Бюджэтнае субсідаванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца. Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам.

Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці выдаткаў напрамую залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага складу, і, такім чынам, павышэння якасці паслуг па перавозцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024