Збіраць па горадзе і падвозіць да шпіталя не забаронена: 17 перавозчыкаў з Гродзеншчыны ўжо працуюць па новых правілах

У Гродзенскай вобласці 17 прыватным перавозчыкам выдалі дазволы на працу. Падвозіць пасажыраў да шпіталя і збіраць іх па горадзе можна. Для гэтага кіроўцам трэба заехаць на аўтавакзал, каб атрымаць адзнаку.

Агулам па дазвол на рэгулярныя перавозкі звярнуліся больш за 30 перавозчыкаў. 17 з іх ужо атрымалі дабро на працу больш, чым па 50 маршрутах, якія злучаюць Гродна з раёнамі, а таксама некалькі маршрутаў за межы вобласці, у тым ліку ў Мінск і Салігорск, паведамляе БЕЛТА.

Найбольш актыўна пакуль па выдачу дазволаў звяртаюцца прыватныя перавозчыкі з раёнаў Гродзенскай вобласці, у тым ліку Ліды і Слоніма. Некаторыя з перавозчыкаў папрасілі пашырыць маршрутную сетку, каб рабіць рэйсы не толькі да абласнога цэнтра, але і звязаць паміж сабой райцэнтры. У гэтым напрамку ім пайшлі на сустрэчу.

Дазвол на працу выдаюць амаль усім перавозчыкам, якія па яго звяртаюцца.

Яшчэ раней, маршрутчыкі, якія працавалі на нерэгулярных міжгародніх рэйсах, напісалі ліст прэзідэнту з просьбай прыпыніць дзеянне закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Просьбу падтрымалі і падпісаліся пад лістом больш за 80 тысяч пасажыраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024