У Ваўкавыску пацвердзілі ўжо 24 выпадкі адзёру. У горадзе прышчапіліся амаль 2000 жыхароў

На 15 сакавіка ў Ваўкавыску лабараторна пацвердзілі 24 выпадкі адзёру. Цяпер 3 пацыенты знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, астатніх выпісалі з папраўкай.

Стан усіх тых, хто захварэў на адзёр, ацэньваюць ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжкасці. Ускладненняў пасля перанясення адзёру не было.

Як паведамляе Мінздраў, зараз працягваюць праводзіць санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку медыцынскае назіранне і вакцынацыю супраць адзёру.

У Ваўкавыску ўжо прышчапілі 1655 дарослых і 203 дзіцяці, сярод якіх ёсць кантактныя, а таксама тыя, чые бацькі раней адмаўляліся ад прышчэпак, паведамляе «Рэспубліка».

Па звестках Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, у Еўропе працягваецца ўспышка адзёру. На 9 сакавіка 2018 года аб найбольшай колькасці выпадкаў адзёру паведамілі ў Сербіі (2896), Грэцыі (1008), Румыніі (757), Францыі (429) і Італіі (164), уключаючы 9 смяротных выпадкаў. Ва Украіне зарэгістравалі 6 484 выпадкі адзёру, уключаючы 7 смерцяў. У Расіі паведамілі пра 11 выпадкаў.

Больш за 80% захварэлых не былі раней прышчэплены, таму інфекцыя распаўсюдзілася ў Еўрапейскім рэгіёне.

[irp posts="53 488″ name=" Вірус завезлі з нейкай еўрапейскай краіны": у Ваўкавыску на адзёр захварэлі ўжо 20 чалавек"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024