Лідская падатковая: дзяліць выдаткі на паліва з пасажырамі - прадпрымальніцтва. За гэта будуць штрафаваць

Яшчэ не сціхлі размовы пра сітуацыю з маршрутчыкі, як на гэтым рынку з’явіліся новыя гульцы. Ніша вызвалілася — прачнуліся «бамбілы» і тыя, хто проста хоча зрабіць таннейшай сваю паездку ў Гродна ці Мінск. Яны шукаюць спадарожнікаў у сацыяльных сетках, а плату за паездку прапануюць падзяліць на ўсіх.

У «Прынёманскія весці» патэлефанаваў жыхар Ліды і расказаў, што па справах у сталіцу ездзіць штотыдзень і часам браў спадарожнікаў.

«У групе „Укантакце“ раней часта кідаў кліч: „Хто на Мінск? Забяру такога чысла ў такі час“. Людзі пісалі мне — я падвозіў. Грошы ў кішэню сабе ніколі не клаў. Звычайна рабілі так: ехалі са спадарожнікамі на запраўку і залівалі паліва. Я ні рубля не зарабіў на такіх паездках. А тут на днях даведаўся ад прыяцеля, што яго за такія ж справы ў Лідскую падатковую ўжо выклікалі. Ён, сам таго не ведаючы, узяў падсадных качак — яго вылічылі па нумары тэлефона. А за што штрафаваць? Я так і не зразумеў. Бізнес — гэта калі прыбытак ёсць. А тут што?» — абураецца лідчанін.

У падатковай інспекцыі па Лідскім раёне адказалі канкрэтна — гэта незаконна! Такі падвоз спадарожнікаў, калі кіроўца і пасажыры, якія сядзяць у аўто, аплачваюць разам паліва, лічыцца прадпрымальніцкай дзейнасцю (з боку вадзіцеля). Агульнапрынятая сусветная практыка ў такім выпадку: легалізуйся, плаці падаткі - як мае быць. У адваротным выпадку — штраф.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024