Людзі і справы

«Гэта бомба, якая выбухнула, а аскепкі ляцяць». Цырульнік з Гродна ўразіў стылістаў з Піцера

У Гродне Андрэй Шустоўскі мог стаць запатрабаваным электрыкам або адкрыць будаўнічую фірму, ці нават распачаць кар’еру панк-зоркі. Але з дзяцінства яго вабіў Санкт-Пецярбург. Калі б гадоў 10 таму Андрэю сказалі, што ён будзе працаваць цырульнікам у прэстыжным пецярбургскім салоне, ён бы не паверыў. Цяпер ён жыве там ужо 6 гадоў.

«Дом — гэта дзе нарадзіўся, па-любому, дзе мама і тата. Я нарадзіўся ў Гродне, дзядуля ў мяне з Жодзіна, бабуля Аксана працавала на кране, на заводзе БелАЗ,» — расказвае Андрэй.

Пасля Гродна Андрэй паўгода пражыў у Менску, потым яшчэ тры ў Маскве. Жывучы там, ён часам прыязджаў у Піцер на тыдзень, на «Неўскія берагі». А калі ад’язджаў, то разумеў, што не можа без гэтага горада.

«Мне хочацца што-небудзь глабальнае замуціць: якіх-небудзь людзей абяздоленых узяць на працу, даць прытулак, даць ім прафесію. Калі ласка — прыязджайце і жывіце! Ну толькі я і сам тут яшчэ бамжую. Да мяне падыходзіць сусед з суседняга пакоя і кажа, што мы ўсе, ўсёй кватэрай, павінны адсюль з’ехаць да нядзелі. Ён гэта ў суботу сказаў, а ў нядзелю мы ўжо павінны з’ехаць. Я разумею, што павінен захаваць „стрыжань“ — мір, спакой, любоў. Нягледзячы ні на што! Я зразумеў, што ўсё, што са мной адбываецца, яно па маёй уласнай замове. Праверка! І кожны раз level павышаецца. Наступны ўзровень будзе цяжэй і я да яго маральна гатовы» — дзеліцца Андрэй.

На цырульніка Андрэй вучыўся, але да гэтага правучыўся і на тэхніка-электрыка, тынкоўшчыка-плітачніка, абліцоўшчыка. Кіраўнік салона, дзе працуе Андрэй, таксама з Беларусі, з Мінска.

«У нас даўно не было ўліванняў новых людзей. Мы пачалі іх шукаць, набіраць і так да нас прыйшоў Андрэй. Я ўбачыў адразу, што гэта такая бомба, якая ні адзін раз выбухае, а выбухнула і аскепкі разлятаюцца ў розныя бакі безупынна. Вельмі, вельмі незвычайныя ідэі і гэта, паміж іншым, падзяляюць усе, хто з намі працуе,» — расказвае Антон Булыга.

Андрэй кажа, што хоча прыносіць людзям карысць, быць для іх карысным. Гэта яго асноўная місія і іншай місіі няма.

vimeo.com/258 600 966

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024