Здароўе і спорт

Нягледзячы на «брудную» гульню «Дынама», «Нёман» разграміў свайго супернiка ў другім матчы паўфіналу

Другі паўфінальны матч серыі плэй-оф паміж «Нёманам» і «Дынама-Маладзечна» праходзіў у Гродне 14 сакавіка. Калі ж у першым паядынку ў гродзенцаў шайбы заляталі з цяжкасцю, то вось у другім рэалізацыя была куды лепш. Каманда Сяргея Пушкова закінула «Дынама» пять безадказных шайбаў.

Менш за суткі прайшло пасля першага паўфінальнага матчу, як камандам трэба было зноў сустракацца. Да другога паядынку гродзенцы падышлі са стратамі. У сустрэчы не змог прыняць удзел Аляксей Бадун, які атрымаў сур’ёзную траўму. Не было ў складзе гродзенцаў Стэфановіча і Грыня. Але нягледзячы на гэта, «Нёман» у чарговым матчы біўся як ніколі, а «Дынамо» імкнулася тым часам гуляць у вельмi «брудную» гульню.

У першым перыядзе каманды дакладнымі кідкамі не адзначыліся. Размачыць вароты «Дынама» гродзенцам удалося толькі ў другой дваццаціхвілінцы. У гэтым перыядзе гаспадары здолелі двойчы вызначыцца. Спачатку на 24-й хвіліне дакладны кідок на свой рахунак запісаў Кіслы, а калі «дынамаўцы» засталіся ў чарговы раз у меншасці, шайбу на 31-й хвiлiне закінуў Багданоўскі.

Трэці перыяд прайшоў пад поўным перавагай «Нёмана». Літаральна за 10 апошніх хвілін матчу гродзенцы закінулі «Дынама» яшчэ тры безадказныя шайбы.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 5:0 (0:0, 2:0, 3:0)

галы:
23.28 1:0 — Кіслы (С.Маляўка)
31.43 2:0 — Багданоўскі (Хараманда, А.Маляўка, — бол.)
49.42 3:0 — Дзярлюк (мен., П.В.)
51.45 4:0 — Сцяпанаў (Хараманда, Кіслы)
57.33 5:0 — С.Маляўка (А.Маляўка, Хараманда, — бол.)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 2:0

Пасля Гродна серыя пераязджае ў Маладзечне, менавіта там пройдуць наступныя матчы паўфіналу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024