«Думай. Гавары. Пішы. Не бойся»: У Гродне прадставяць летапіс свабоды слова за 35 гадоў

Як гарадзенскія журналісты адстойвалі права на свабоду слова і сваю прафесію? Якімі былі незалежныя выданні эпохі перабудовы і незалежнай Беларусі? Як стваралася гісторыя непадцэнзурнага слова ў Гродне?

Пра гэта раскажа вялікая выстава «Непадцэнзурная Гародня. 1983−2018», якая стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў горадзе за апошнія 35 год.

Арганізавалі выставу пляцоўка HrodnaMediaRoom, Цэнтр гарадскога жыцця і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Канец 80-х — пачатак 90-х быў часам аптымізму, абуджэння грамадскай актыўнасці і веры ў свабоду, якая можа пабудаваць справядлівае грамадства. У гэты час адбыўся сапраўдны «бум» нараджэння прынцыпова новых выданняў, што стала абсалютная новай з’явай для нашага грамадства.

У 2000-я незалежныя журналісты ахрэсцілі Гарадзеншчыну «зонай» рызыкі": тут пачалася зачыстка незалежных СМІ, першыя пасадкі журналістаў за выказванне сваёй думкі. Разам з тым гарадзенцы паказалі прыклад сапраўднай прафесійнай салідарнасці, які будуць вывучаць на новых факультэтах журналістыкі ў будучай Беларусі.

«Наша выстава распавядае пра характэрную рысу жыхароў нашага горада — жаданне быць свабоднымі. Нават у самыя змрочныя часы ў Гародні заўсёды жылі людзі, якія былі свабоднымі і адстойвалі сваё права на гэта», — кажуць арганізатары.

Выстава распавядае пра падзеі ў горадзе ад 1983 да сённяшняга дня: з’яўленне і знікненне першых непадцэнзурных часопісаў, газетаў «Рэанімова», «Пагоня», «Біржа інфармацыі» і «Рэпарцёр»; Радыё НБК; пераслед журналістаў і актывістаў і адстойванне імі свайго права на прафесію.

«Прадстаўленая выстава толькі частка велізарнай калекцыі архіўных матэрыялаў. Прыйдзе час, і яны стануць асновай для кнігі альбо музейнай экспазіцыі», — адзначаюць арганізатары.

Выстава прысвячаецца 100-годдзю аднаўлення беларускай дзяржаўнасці - абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна заклала падмуркі сённяшняй незалежнай Беларусі і дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку і свабоды слова.

Адкрыццё выставы адбудзецца 12 сакавіка ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3). Уваход вольны.


Любите играть в игры? Или вас больше интересуют игры, где необходимо думать и логически размышлять? Рекомендуем вам сыграть в короткие нарды онлайн на сайте http://yellowclub.net/page/nardy_online/korotkie. Проверьте свою смекалку.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024