Горад

Бела-чырвоныя шчыты з лямпачкамі абароняць «дарожнікаў»

Кіроўцы ўбачаць вялізныя паласатыя шчыты на дарогах Гродзенскай вобласці. Так хочуць абараніць дарожных рабочых і іх тэхніку ад наездаў.

Шэсць прычэпаў са светлавым сігнальным пано памерам 1,7 на 2,5 метра з’явілася ў Гродзенскай вобласці, паведамляе «Гродненскя правда». Іх закупіла РУП «Гродноавтодор» для сваіх філіялаў у Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ваўкавыску, Ашмянах, Слоніме.

— Гэта выклікана частымі выпадкамі наезду транспартных сродкаў на дарожную тэхніку, якая працуе на магістралях, — паведаміў генеральны дырэктар РУП «Гродноавтодор» Валер Венцковіч.

Светлавыя пано будуць выстаўляць у месцах працы дарожна-эксплуатацыйных службаў, па досведзе заходнееўрапейскіх краінаў. Кіроўцы змогуць здалёк убачыць папярэджанне, бо светлавыя імпульсы мігцяць кожную секунду. Стрэлкі пакажуць, у якім накірунку аб’ехаць участак рамонтаў.

Пакуль такія сістэмы ёсць толькі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024