У бары «RockStar» можна пагуляць у «настолкі». Бясплатна

Цяпер кожную сераду ў бары «RockStar» можна будзе пагуляць у настольныя гульні. Наведвальнікаў пазнаёмяць з гульнямі для пачаткоўцаў кшталту джэнгі, «Alias», «Касмаполіс» ці «Red 7».

Праводзіць гульнятэкі прапанаваў адзін з пастаянных кліентаў бара. Настолкі зоймуць тры-чатыры сталы. «Такая ідэя ўзнікла, каб разнастаіць баўленне часу ў бары і каб нашым наведвальнікам не было сумна», — кажа дырэктар бара Яўгенія Кучарэнка.

Гульні прадаставіць антыкафэ «Партал». Іван Петушок, дырэктар «Парталу», лічыць, што гульнятэкі ў бары дапамогуць людзям паступова перайсці на альтэрнатыўныя, здаровыя спосабы адпачынку.

«Цяпер у новым фармаце можна адпачыць з настольнымі гульнямі і добра правесці час, — кажа Іван. — Яны ствараюць радасную атмасферу і даюць новы спосаб пазнаёміцца. У гульні можна лепш пазнаць чалавека і паглядзець, як ён будзе рэагаваць на тыя ці іншыя жыццёвыя сітуацыі».

Калі: штосерады, пачынаючы з 7 сакавіка, з 20.00 да 22.00

Дзе: бар «RockStar», вул. Цітова, 9

За колькі: бясплатна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024