Горад

У цэнтры Гродна адкрыецца бар «Карсар» з інтэр'ерам у выглядзе трума карабля

У новым будынку па вуліцы Кірава, 3 куды неўзабаве пераедзе «Крама Ц», да канца сакавіка пачне працу бар «Карсар». Ужо цяпер у памяшканні вядуцца рамонтныя работы, каб адкрыць новую ўстанову ў горадзе да канца сакавіка.

Плануецца, што дызайн новага бара будзе выкананаы ў выглядзе трума карабля. Мэбля будзе зроблена з паддонаў, сталы ў выглядзе парахавых бочак, на столі будзе вісець лодка, а гардэроб будзе ў выглядзе лесвіцы. Гэта і іншае ўладальнікі бара плануюць зрабіць бліжэй да лета. Адкрыццё бара запланавана на вечар 31 сакавіка.

«Наш бар будзе называцца „Карсар“, у ім змесціцца каля 50 чалавек. Такога бара ў горадзе яшчэ не было. Спачатку наша ўстанова не будзе асабліва вылучацца, бо многія дэкарацыі яшчэ ў распрацоўцы. Думаю, бліжэй да лета будзе гатовы ўвесь інтэр'ер», — распавёў адзін з уладальнікаў установы Мікалай.

У бары будзе не толькі выпіўка, але і гарачыя стравы. Плануецца, што паўстане ўласная сцэна, дзе будзе працаваць адкрыты мікрафон для пачынаючых артыстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024