Гродна спяваў джаз разам з Аланам Харысам

Амерыканскі джазмэн Алан Харыс і музыкі New York Quartet пад кіраўніцтвам Арка Аўруцкага выступілі 5 сакавіка ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. Гэта быў першы выступ калектыва ў Гродне. Раней яны выступалі ў Беларусі на пляцоўках Брэста, Мінска і Віцебска.

Музыка не толькі цешыў прыхільнікаў выбітным вакалам, але і заклікаў залу далучацца да спеваў. «Гэта ж каледж мастацтваў, праўда? — перапытаў музыка на пачатку канцэрта. — То далучайцеся!»

На наладку раяля — сем гадзін

Са словаў арганізатараў, падрыхтоўка канцэрту стала для іх сур’ёзным выклікам. З уласных інструментаў яны выкарыстоўвалі толькі асабістую гітару Алана Харыса. Астатнія інструменты, а таксама наладку акустычнага і светлавога суправаджэння, забяспечвалі спецыялісты каледжа: «Толькі на настройку раяля спатрэбілася сем гадзін».

youtu.be/S0HdU7kayrI

Музыкі распавялі, што зала і публіка ў Гродне ім вельмі спадабалася. «Добрыя інструменты, добры гук і добрыя слухачы. Мы адчувалі разуменне і падтрымку», — казаў Арк Аўруцкі.

Пасля канцэрта музыкі выйшлі ў хол, каб паразмаўляць з прыхільнікамі, сфатаграфавацца і пакінуць аўтографы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024