Навіны

Помнік Льву Сапегу ўсталююць у Слоніме

Помнік дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу, канцлеру Вялікага княства Літоўскага, слонімскаму старосце афіцыйна адкрыюць 1 верасня 2019 года.

Менавіта ў гэты дзень у Слоніме адбудзецца Дзень беларускага пісьменства і друку, піша «Радыё Рацыя». Стварэнне і ўстаноўку помніка ўжо ўзгаднілі з Міністэрствам культуры.

У найбліжэйшы час правядуць конкурс эскізных праектаў помніка і вызначаць канкрэтнае месца ў Слоніме, дзе яго паставяць.

Дарэчы, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега ўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, ствараў адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі.

А месяц таму вызначылі пераможцу ў адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін». Яго ўсталююць у Лідзе каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

[irp posts="50 559″ name="У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024