Здароўе і спорт

«Нёман» пачаў серыю плэй-оф з разгромнай перамогі

Хакеісты «Нёмана» 2 лютага правялі першы матч плэй-оф. Гродзенцы прымалі на сваёй пляцоўцы наваполацкі «Хімік». Гульня скончылася разгромнай перамогай гаспадароў з лікам 7:2.

Нягледзячы на тое, што «Нёман» з’яўляецца лідарам у супрацьстаянні, «Хімік» на фоне дзеючага чэмпіёна выглядаў годна і спрабаваў на працягу ўсяго матчу гуляць у актыўны хакей. Асабліва гэта атрымлівалася рабіць у першым перыядзе. На першы перапынак каманды сыходзілі пры ліку 1:1.

У другой дваццаціхвілінцы гульня ў «Хіміка» цалкам правалілася і «Нёман» закінуў чатыры безадказныя шайбы, якія ў выніку і вырашылі зыход усёй сустрэчы.

Заключны перыяд «Нёман» дагульваў гульню і здолеў яшчэ двойчы трапіць у вароты навапалачан. Госці здолелі сваю другую шайбу закінуць толькі за 8 хвілін да канца асноўнага часу.

«Нёман» — «Хімік» 7:2 (1:1, 4:0, 2:1)

галы:
05.32 1:0 — Багданоўскі (С.Маляўка, А.Маляўка)
18.35 1:1 — Шагаў (Магераў, — мен.)
22.51 2:1 — Ляўша (Бадун, Кіслы)
23.16 3:1 — Крыскін (С.Маляўка, Багданоўскі)
26.35 4:1 — Жыдкіх (Дзярлюк, Стэфановіч)
29.27 5:1 — Баярчук (Жыдкіх, Стэфановіч)
44.39 6:1 — Пасют (Дзярлюк, Грынь, — бол.)
47.23 7:1 — Грынь (Пасют, Варывончык)
51.43 7:2 — Макрыцкі (Кавалевіч, Леаненка)

Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу:

— Клас каманд розны на дадзены момант, але ў першым перыядзе, вядома, мне «Хімік» спадабаўся. Яны даставілі шмат праблем, прыстойна выглядалі на працягу ўсяго першага перыяду, ды і пасля ў іх былі магчымасці забіваць. Яны хутка гулялі, але забітыя запар тры шайбы іх трошкі прыпынілі. Вельмі годна выглядала каманда. Мы ж сёння шмат стваралі і шмат забівалі. Правільна сказаў калега, шасцёркі розныя і гэта было бачна па хуткасці. Сёння іх хапіла на дваццаць хвілін, думаю, заўтра будзе лепш.


Наступны матч супернікі правядуць 2 сакавіка ў Гродне. Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Хімік» 1:0

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024