У Беларусі дазволяць купляць квіткі на цягнікі на праезд стоячы. Што яшчэ новага ў правілах перавозак

У Беларусі пасажыры цягнікоў змогуць купіць квіткі на праезд стоячы і вярнуць частку грошай, калі білет патаннеў, піша kraj.by.

У Беларусі змянілі правілы перавозак пасажыраў і багажу на чыгунцы. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Саўміна. Змены замацаваны ў пастанове ўрада ад 27 лютага 2018 г. № 159.

Цяпер пасажыр цягніка зможа вярнуць розніцу ў кошце паміж першапачатковым і зноў аформленым білетам, калі кошт паездкі паменшыўся. Таксама больш не трэба плаціць дадаткова за жывёлу, якую правозіш у кошт нормы ручной паклажы.

Пашырылі і ўдакладнілі выпадкі, калі пасажыр, вяртаючы нявыкарыстаны білет на цягнік з нумараванымі месцамі, мае права вярнуць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Цяпер перавозчык мае права ў пэўных выпадках прадаваць квіткі на праезд стоячы, а людзі пры выкананні службовых абавязкаў - прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука-і відэазапіс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024