У Гродне на выходныя пройдзе кірмаш «Казюкі»

На традыцыйны кірмаш «Казюкі» прыедуць майстры і рамеснікі з Беларусі і Польшчы, перадае БелТА. 4 сакавіка гандль вырабамі ручной працы разгарнуць на Савецкай плошчы. Набыць цікавосткі можна будзе ў больш чым 200 беларускіх і польскіх майстроў.

Будуць вырабы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі. Рамеснікі правядуць майстар-класы і прапануюць наведнікам самім зрабіць сувеніры на памяць. Напрыклад, на «Казюках» у праграме запланавалі арганізаваць кавальскі гарадок, дзе можна будзе паспрабаваць сябе ў кавальстве.

Пачнецца кірмаш у 11 гадзін, свята будзе доўжыцца ўвесь светавы дзень. Калі дазволіць надвор’е, то рамесны гарадок разгарнуць і 3 сакавіка, бо госці з іншых гарадоў прыязджаюць у Гродна раней.

На «Казюках» пакажуць і культурную праграму на некалькіх мовах.

Гэты кірмаш праводзяць у Гродне штогод у памяць пра святога Казіміра — апекуна моладзі, майстроў і рамеснікаў. Святы Казімір быў унукам Ягайлы і сынам кіраўніка Польшчы і Літвы — Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё, памёр 4 сакавіка 1484 года. Ягонае цела з Гродна перавезлі ў Вільню, кафедральны сабор. У 1604 годзе Казіміра кананізавалі і пачалі лічыць апекуном майстроў.

Галоўным атрыбутам свята лічацца пернікі з урыўкамі з Евангелля і спецыяльна аформленыя галінкі вярбы — «казіміркі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024