Гродзенская дзіцячая паліклініка № 1 атрымае $ 78 тыс. на закупку медабсталявання

Грант дзіцячая паліклініка атрымае ў межах праграмы «Корні травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека», якую пасольства Японіі ў Беларусі рэалізуе з 2004 года. Праграма дае гранты для дапамогі людзям, якія пацярпелі з-за аварыі на ЧАЭС, піша БелТА.

Святочная цырымонія падпісання кантракту на выдзяленне гранта адбылася сёння 28 лютага ў залі паседжанняў дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта.

Грант памерам у 78 тыс. даляраў дазволіць набыць апараты для фізіятэрапіі, магнітатэрапіі, электратэрапіі і камбінаванай электра-, ультрагукавой і магніталазернай тэрапіі.

Гэта ўжо 42 праект, рэалізаваны па праграме «Корні травы», і першы ў Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024