У Гродне ў доме, дзе ад угарнага газу памерла дзяўчынка, праверылі абсталяванне і ўключылі калонкі

Газавыя калонкі ў доме па вуліцы Стэфана Баторыя ў Гродне, дзе ў мінулы панядзелак ад угарнага газу памерла дзяўчынка, адключылі на наступны дзень. Зноў жа падключылі абсталяванне ў мінулую суботу, піша TUT.BY.

– Спецыялістаў за гэты тыдзень у нас пабывала, вядома, вельмі шмат. Праверылі ўсё абсталяванне, коміны і вентканалы. Мы баяліся, што ў мароз будзем без гарачай вады, але газавыя калонкі ва ўсім доме ўключылі ўжо ў выходныя, – кажа адна з жыхарак дома.

Нагадаем, школьніца з-за угарнага газу захлынулася ў ванне 19 лютага. Медыкі спрабавалі выратаваць дзіцяці, але дзяўчынка на наступны дзень памерла ў бальніцы. Спецыялісты кажуць, што да трагедыі магла прывесці недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і коміне газавага воданагравальніка, які ўсталяваны ў ваннай пакоі. А жыхары дома распавядалі, што пасля капрамонту, які быў 10 гадоў таму, у іх перыядычна ўзнікаюць праблемы з цягай у вентканалах.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: